Вы тут

У Магілёве пахла канцэрагенамі


Жахлівыя чорныя клубы дыму ў раёне былога рэгенератарнага завода можна было ўбачыць у аўторак з розных канцоў горада, а жыхарам вуліцы Чалюскінцаў і іншых, блізкіх да ачага ўзгарання, прыйшлося яшчэ і дыхаць атручаным паветрам.


Паведамленне аб пажары ў цэнтр аператыўнага кіравання Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла 25 красавіка каля сямі гадзін вечара. Як потым высветлілася, гарэла звалка адходаў гумы на вуліцы Чалюскінцаў у абласным цэнтры. Пажар распаўсюдзіўся на плошчу каля 1000 квадратных метраў. Полымем былі ахоплены штабелі гуматэхнічных вырабаў вышынёй ад 1 да 2,5 м. Пажар быў ліквідаваны каля 10 гадзін вечара. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзіміра Урублеўскага, на яго ліквідацыі працавала 14 баявых разлікаў, 50 чалавек асабістага складу, выкарыстоўваўся пажарны цягнік Беларускай чыгункі. Як мяркуецца, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.

Дарэчы, гэта не першы выпадак пажару на дадзенай пляцоўцы. Падобныя ўжо былі ў красавіку 2015 года і ў снежні 2008-га. Па некаторых звестках, гаспадара на тэрыторыі захоўвання гуматэхнічных матэрыялаў зараз няма. Але нават не трэба пытацца ў спецыялістаў, каб сказаць, наколькі гэта небяспечны аб'ект. Аўтамабільныя шыны і іншыя гуматэхнічныя вырабы ўяўляюць сабой злучэнні поліараматычных вуглевадародаў і канцэрагенных рэчываў, якія валодаюць высокім узроўнем таксічнасці. Падчас гарэння пакрышак вылучаецца курадым і сярністая кіслата. Ігнараванне праблем утылізацыі высокатаксічных адходаў і стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій з часам пацягне за сабой масу непапраўных экалагічных наступстваў.

Па словах начальніка гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Пятра Лапо, інспекцыя ўжо неаднойчы звярталася ў гарвыканкам з прапановай ліквідаваць гэтую небяспечную пляцоўку. На погляд Пятра Лапо, у горадзе ёсць прадпрыемствы, якія маглі б адразу перапрацоўваць гэты матэрыял. Але пакуль рашэнне наконт гэтага так і не было прынятае. Начальнік інспекцыі намераны чарговы раз звярнуць увагу на праблему і настойваць на яе вырашэнні.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».