Вы тут

У сталiцы пройдзе фестываль ландшафтнай архiтэктуры i дызайну


З 1 па 10 мая ў Верхнiм горадзе разгорнецца маштабны фэст. Тут будуць выстаўлены разнастайныя малыя архiтэктурныя формы, скульптурныя кампазiцыi сучасных беларускiх аўтараў, прадстаўлены ландшафтныя праекты. Аднак гэта далёка не адзiнае, чым гатовыя здзiўляць арганiзатары фестывалю...


Экспанаты леташняга фестывалю

Як паведамiў адзiн з iдэйных натхняльнiкаў мерапрыемства архiтэктар Юрый ТАЎБКIН, асноўнае дзейства разгорнецца на вулiцах Зыбiцкай, Герцэна, Кiрылы i Мяфодзiя. Магчыма, калi ўдасца вытрымаць канкурэнцыю, будзе задзейнiчана i Ратушная плошча: на гэтыя майскiя днi ў сталiцы, у прыватнасцi ў Верхнiм горадзе, запланавана мноства розных мерапрыемстваў, як, напрыклад, Днi беларускай культуры.

— Тыдзень дызайну праходзiў у Мiнску ўжо не раз. Падчас аднаго з iх арганiзатарам прыйшла думка частку яго прысвяцiць урбанiстыцы i, адпаведна, вынесцi выставы i актыўнасцi на вулiцу. Як аналаг — тая ж Zоnа Tоrtоnа ў Мiлане. Мы хацелi паказаць, як дызайн фармiруе асяроддзе пражывання чалавека. Першую экспазiцыю два гады таму мы зрабiлi ў Траецкiм прадмесцi, i гэтая iнiцыятыва вельмi спадабалася гарадскiм уладам. Потым быў фестываль архiтэктуры, якi ўжо перанеслi ў Верхнi горад. Паступова падобныя мерапрыемствы, як i зона iх правядзення, становяцца традыцыйнымi, — расказаў Юрый Таўбкiн.

Сёлета ў якасцi галоўных тэм фестывалю ландшафтнай архiтэктуры i дызайну выбрана адразу тры: 500-годдзе беларускага кнiгадрукавання, 950-годдзе горада Мiнска i... шахматы. Днi правядзення фестывалю якраз супадаюць з буйным шахматным турнiрам, так што «ў тэму» сталiцу ўпрыгожаць велiзарныя iгравыя фiгуры. Абавязковай умовы — кiравацца толькi гэтай тэматыкай — для аўтараў не было, тым не менш многiя палiчылi цiкавым узяць яе за аснову.

— Далучэнне да сучаснай культуры «непазбежна» выхоўвае ў людзях густ, так што падобныя мерапрыемствы неабходныя. Я не веру ў рэвалюцыi, па меншай меры, у сферы дызайну. Тут усё iдзе эвалюцыйным шляхам: беларускiя аўтары навучылiся як хутка ўлоўлiваць i пераймаць агульнасусветныя тэндэнцыi, так i ствараць нешта ўнiкальнае. Сярод асноўных трэндаў, якiя ўласцiвыя некалькiм апошнiм гадам, можна назваць актыўную цiкавасць да нацыянальнай сiмволiкi i традыцый, якiя з'яўляюцца iдэнтыфiкацыйнымi, i прымяненне натуральных матэрыялаў, якiя прыгожа старацца. З упэўненасцю можна сказаць, што ўзровень работ штогод iстотна павышаецца, — паведамiў архiтэктар.

Што ж хаваецца за загадкавым паняццем «малыя архiтэктурныя формы»? Усё, што мае дачыненне да арганiзацыi гарадской прасторы: лавачкi, велапаркоўкi, арэлi, падвесныя крэслы, урны, а таксама скульптуры i iнсталяцыi. I ўсё гэта можна будзе не толькi памацаць, але i праверыць на трываласць i зручнасць.

— Што датычыцца ландшафтнага дызайну, то акрамя фотавыставы гатовых праектаў пройдзе яшчэ i конкурс вiзуалiзаваных iдэй. Заяўку на ўдзел ужо падало больш як 30 ахвотных. Ацанiць майстэрства прафесiяналаў сваёй справы можна будзе ў Археалагiчным музеi i яго дворыку. Ёсць шмат думак, як можна пераўтварыць, у тым лiку i гарадскую прастору, з дапамогай ландшафту. Гэта i монапасадкi шматгадовых хмызнякоў, i iх дэкаратыўная стрыжка, i габеоны — выходзiць значна танней за дарагiя кветкавыя кампазiцыi, якiя штогод прыходзiцца ствараць зноўку, а ў многiх выпадках i больш стыльна. Але ў цэлым у гэтым плане наша сталiца рухаецца ў правiльным кiрунку, — адзначыла ландшафтны дызайнер, член Асацыяцыi спецыялiстаў ландшафтнай iндустрыi Беларусi Вольга НЕСЦЯРУК.

У праграме фестывалю таксама прадугледжаны лекцыйная частка, ландшафтны форум i майстар-класы ад вядучых дызайнераў, напрыклад па стварэннi модульнай ландшафтнай кампазiцыi, доглядзе ягадных хмызнякоў i ўзвядзеннi мiнi-фантана. Тэмы асаблiва актуальныя ў пачатку дачнага сезона. Тут жа будзе выстаўлена прадукцыя беларускiх гадавальнiкаў раслiн.

Тыя, хто пакуль не абзавёўся ўласным участкам або проста далёкi ад гэтай сферы, таксама змогуць знайсцi сабе занятак па душы. Фестываль будзе праходзiць у суправаджэннi жывой музыкi i вулiчных танцаў. Адна са сталiчных ёга-студый правядзе майстар-клас па дыхальных тэхнiках, падчас якога можна будзе пракансультавацца з iнструктарам.

— Мы пастараемся задзейнiчаць усю тэрыторыю Верхняга горада па максiмуме. Летась мiнчан узбударажылi кампазiцыi на паверхнi ракi Свiслач, у гэтым годзе, хутчэй за ўсё, на iх месцы з'явяцца плывучыя домiкi для птушак. Тыя прадметы ландшафтнага дызайну, якiя выклiкаюць найбольшую цiкавасць, застануцца ў горадзе на ўвесь сезон, да Дня горада. А нешта, магчыма, i на больш працяглы тэрмiн: як, напрыклад, iнсталяцыi Паўла Вайнiцкага, якiя на доўгi час знайшлi сваё месца каля адной з гiмназiй на праспекце Незалежнасцi, — заўважыў Юрый Таўбкiн.

На ўсе мерапрыемствы фестывалю ўваход свабодны, а ўдзел у iх бясплатны.

Дар'я КАСКО

kаskо@zviаzdа.bу

Загаловак у газеце: Плывучыя шпакоўнi, гiганцкiя шахматы i самаробныя фантаны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».