Вы тут

Міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу пройдзе 29—30 красавіка


Удзельнікамі міжнародных інтэлектуальных спаборніцтваў стануць больш як 70 школьнікаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Мяркуецца, што ў Мінску выступіць і самы юны спідкубер з Расіі — чатырохгадовая Варвара Берліндэ.


Канкурсанты на працягу двух дзён будуць дэманстраваць свае віртуозныя навыкі па зборцы кубіка нагамі, усляпую, адной рукой… Акрамя таго, майстры лагічных рашэнняў будуць спаборнічаць і ў традыцыйных дысцыплінах, напрыклад, у зборцы кубіка Рубіка 2х2х2 і 7х7х7, а таксама пірамідкі Рубіка з 4 і 12 гранямі.

Фіксаваць вынікі выступленняў канкурсантаў будзе прадстаўнік сусветнай некамерцыйнай арганізацыі WCA Ілья Цярэшка.

Спаборніцтвы праходзяць на базе БДУ ў рамках конкурсу на лепшы маладзёжны праект ужо ў другі раз. Летась другакурснік факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Павел Юшкевіч устанавіў на чэмпіянаце два новыя нацыянальныя рэкорды.

Месца  правядзення “BSU Cubing Day’s 2017” — Ліцэй БДУ (г.Мінск, вуліца Ульянаўская, 8). Старт 29 красавіка ў 9.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».