Вы тут

Устанаўліваецца забарона на вылаў судака


Гэта рыба засяляе ўсе буйныя рэкі Беларусі, многія азёры і вадасховішчы, але ўсюды яна нешматлікая. А зараз сустрэцца з судаком на законных падставах і ўвогуле няма шанцаў: у мэтах аховы віду ў перыяд яго нерасту па 30 мая ў краіне ўстанаўліваецца забарона на вылаў драпежніка.


Фота: perepoloh.lv

Большую частку года судак, як правіла, трымаецца каля дна, а падчас нерасту выходзіць на мелкаводдзе. Нерастуе пры добрым прагрэве вады — прыкладна да 15 градусаў. Пахаладанне здольна расцягнуць гэты працэс на два-тры тыдні і больш, расказалі ў Дзяржінспекцыі.

У рэках судак адкладае ікру на водныя расліны, у іншых вадаёмах — на пясок і камяні. Месцы для нераставання выбіраюць самцы. Яны ж клапоцяцца пра нашчадкаў: абараняюць ікру ад драпежных рыб і засцерагаюць яе ад заілення, змываючы бруд частымі і моцнымі рухамі грудных плаўнікоў. Хуткасць развіцця ікры таксама залежыць ад тэмпературы вады — чым яна ніжэйшая, тым больш часу неабходна. Увесь гэты тэрмін самцы нясуць сваю «вахту» і абсалютна абыякавыя да рыбы, якая сноўдае побач.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Судак ідзе на нераст

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.