25 Верасень, аўторак

Вы тут

Абараняем якасць жыцця*


Надзвычай прафесiйна, комплексна i прынцыпова ажыццяўляюць кантроль за належным узроўнем прадукцыi, тавараў i паслуг, якiя мы спажываем, органы стандартызацыi краiны. «Звязда» рэгулярна расказвае пра дзейнасць гэтага фарпоста якасцi жыцця. Сёння знаёмiм вас з Калiнкавiцкiм цэнтрам стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi. З яго дырэктарам Уладзiмiрам Ярцам гутарыць карэспандэнт «Звязды».


Ды­рэк­тар цэнт­ра Ула­дзi­мiр Ярац.

— Ведаеце, што звяртае на сябе ўвагу ў рабоце вашага цэнтра, Уладзiмiр Рыгоравiч? Ён адказвае за дзейнасць дзесяцi раёнаў Гомельскай вобласцi, сярод вашых дзелавых партнёраў такiя буйныя i праслаўленыя калектывы, як Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод, акцыянерныя таварыствы «Мазырсоль», «Гомельтранснафта», «Калiнкавiцкi мясакамбiнат» — спiс надзвычай вялiкi. I ў той жа час вы актыўна працуеце з суб'ектамi гаспадарання Брэсцкай, Магiлёўскай i Мiнскай абласцей. Нiчым iншым, як высокай рэпутацыяй цэнтра, гэты факт не растлумачыш.

— Супраць такой ацэнкi пярэчыць не буду, скажу толькi, што нашы спецыялiсты шмат працуюць, каб умацоўваць рэпутацыю надзейнага партнёра. Заяўкi на правядзенне выпрабаванняў, пацвярджэнне адпаведнасцi, аказанне метралагiчных паслуг паступаюць з чатырох абласцей пастаянна. Каб адпавядаць сённяшняму дню, РУП «Калiнкавiцкi ЦСМС» iнтэнсiўна развiваецца, асвойвае новыя кiрункi дзейнасцi. I што, на мой погляд, важна: мы пастаянна вывучаем запатрабаваннi арганiзацый-заказчыкаў. Без чаго не даб'ешся разнастайнасцi паслуг, павышэння iх якасцi, а значыць, не паспрыяеш развiццю рэальнага сектара эканомiкi рэгiёна. Па сутнасцi ён, канешне, сельскагаспадарчы, але паглядзiце, колькi тут буйных прамысловых прадпрыемстваў. Акрамя тых, што вы назвалi, яшчэ РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт», хлебазаводы, малочныя камбiнаты i iншыя. Усе яны займаюць устойлiвае становiшча на ўнутраным рынку, а многiя — i на знешнiм, чаму трэба адпавядаць. Гэта накладвае пэўныя абавязкi i на нас. Дапамагаем сваiм партнёрам дабiцца такога ўзроўню канкурэнтаздольнасцi, якi дазваляе адчуваць сябе ўпэўнена — i дома, i ў Еўропе.

— Як паказвае аналiз работы цэнтра, значную падтрымку арганiзацыям рэгiёна аказваюць спецыялiсты аддзела сертыфiкацыi.

— Гэта тлумачыцца тым, што сёння прадпрыемствам недастаткова проста выконваць стандарты на выпушчаную прадукцыю. Умовай поспеху з'яўляецца ўкараненне эфектыўных сiстэм менеджменту якасцi, што забяспечвае ўладальнiку сертыфiката неабходны ўзровень даверу на ўнутраным i мiжнародным рынках i дае перавагi пры ўдзеле ў тэндарах, атрыманнi субпадрадаў, дзяржзаказу.

Калi прывесцi статыстыку, то спецыялiстамi цэнтра ў 2016 годзе сертыфiкаваны:

— 40 сiстэм менеджменту якасцi па СТБ ISO 9001 (унiтарнае прадпрыемства «Калiнкавiцкi малочны камбiнат», СААТ «Белсыр», КСУП «Саўгас-камбiнат «Зара» i iншыя);

— 12 сiстэм менеджменту бяспекi харчовых прадуктаў на аснове аналiзу небяспек i крытычных кантрольных кропак па СТБ 1470 (Калiнкавiцкi хлебазавод, ЗАТ «Партнёр i К», ААТ «Чырвоны Мазыранiн» i гэтак далей);

— 9 сiстэм кiравання аховай працы па СТБ 18001 (дзяржаўнае прадпрыемства «Калiнкавiцкi мэблевы камбiнат», КУП «Камунальнiк Калiнкавiцкi» i iншыя).

Вы разумееце, колькi работы стаiць за гэтымi лiчбамi.

У рамках выканання мiнулагодняга даручэння Прэзiдэнта Беларусi быў распрацаваны i зацверджаны Комплекс мер на 2016—2020 гады па стымуляваннi ўкаранення ў эканомiку краiны перадавых методык i найноўшых мiжнародных сiстэм кiравання якасцю. Адным з мерапрыемстваў Комплексу мер з'яўляецца прымяненне айчыннымi прадпрыемствамi палажэнняў сучасных стандартаў i сiстэм менеджменту якасцi, прынятых у Рэспублiцы Беларусь у якасцi дзяржаўных стандартаў, у тым лiку ўкараненне патрабаванняў новай версii стандарту СТБ ISO 9001-2015 «Сiстэмы менеджменту якасцi. Патрабаваннi», уведзенага ў дзеянне з 1 сакавiка 2016 года. Эксперты-аўдытары цэнтра актыўна праводзяць работу па ўкараненнi новага стандарту на прадпрыемствах рэгiёна, а таксама гатовы аказаць метадычную дапамогу арганiзацыям па выкананнi мерапрыемстваў Комплексу мер, па пытаннях распрацоўкi i ўкаранення сiстэм менеджменту.

Вя­ду­чы iн­жы­нер Аляк­санд­ра Ма­на­га­ра­ва пра­во­дзiць вы­пра­ба­ван­нi па вы­зна­чэн­нi со­ляў цяж­кiх ме­та­лаў у хар­чо­вай пра­дук­цыi.

— Зараз усё больш прадукцыi, з якой вытворцы выходзяць на рынкi, трапляе пад сферу дзеяння тэхнiчных рэгламентаў Еўразiйскага эканамiчнага саюза (ТР ЕАЭС (ТР МС)).

— У сувязi з чым для больш поўнага i якаснага абслугоўвання арганiзацый рэгiёна спецыялiстамi аддзелаў сертыфiкацыi i выпрабаванняў асвоены работы па правядзеннi выпрабаванняў i пацвярджэннi адпаведнасцi прадукцыi менавiта патрабаванням ТР ЕАЭС (ТР МС). Абодва нашы аддзелы ўнесены ў Адзiны рэестр органаў па сертыфiкацыi i выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) Мытнага саюза, якiя маюць на гэта права. Звяртаю ўвагу: выпрабаваннi прадукцыi ў нас даюць магчымасць бесперашкоднага яе абарачэння на тэрыторыi краiн-удзельнiц Еўразiйскага эканамiчнага саюза без дадатковых працэдур пацвярджэння адпаведнасцi.

У апошнi час з'явiўся вельмi цiкавы кiрунак дзейнасцi: спецыялiсты цэнтра вядуць актыўную работу па арганiзацыi разгляду праектаў мiждзяржаўных стандартаў i прыцягненнi ў гэты працэс максiмальнай колькасцi зацiкаўленых прадпрыемстваў рэгiёна. Пры разглядзе праектаў мiждзяржаўных стандартаў улiчваем iнтарэсы нацыянальнай эканомiкi. Такiм чынам, нашым суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца магчымасць паўплываць на фармiраванне мiждзяржаўных стандартаў.

— У ранг дзяржаўнай палiтыкi ў нашай краiне ўзведзены пытаннi якасцi i бяспекi харчовых прадуктаў...

— У гэтым кiрунку вельмi ў шырокiм спектры працуе аддзел выпрабаванняў. Харчовая прадукцыя i сыравiна дасканала правяраюцца па арганалептычных, фiзiка-хiмiчных паказчыках, на ўтрыманне соляў цяжкiх металаў, пестыцыдаў, мiкатаксiнаў, антыбiётыкаў, нiтрафуранаў, радыенуклiдаў. Рабiць гэта дазваляе сучасная матэрыяльная база. Два газавыя храматографы акрамя ўсяго iншага не прапусцяць на спажывецкi рынак фальсiфiкаваную малочную прадукцыю, а вадкасны храматограф — сiнтэтычныя фарбавальнiкi, кансерванты, нiтразамiны i гэтак далей. Для вызначэння соляў цяжкiх металаў у мiнулым годзе набылi высокадакладны атамна-абсарбцыйны спектрафатометр «ContrAA700». На 2017 год запланавана набыццё аналiзатара ртуцi. З дапамогай сучаснага абсталявання ажыццяўляецца i радыяцыйны кантроль, якi праводзяць як спецыялiсты аддзела выпрабаванняў, так i пасты радыяцыйнага кантролю нашага рэгiёна.

Тут мы пераходзiм да задач, якiя выконвае аддзел метралогii, — паверка, рамонт сродкаў вымярэння, атэстацыя выпрабавальнага абсталявання. Прадпрыемствы рэальнага сектара сёння актыўна асвойваюць новыя тэхналогii, i без дакладных вымярэнняў не абыдзешся. Штогод у аддзел метралогii набываем сучасныя рабочыя эталоны, патрэбныя для пашырэння сферы дзейнасцi аддзела i мадэрнiзацыi рабочых месцаў, тым больш што асвойваюцца новыя вiды работ. Ужо сёлета набылi стэнд для паверкi/калiброўкi дазатараў пiпетачных для дазiравання дакладных аб'ёмаў вадкасцi ў лабараторыях медыцынскiх устаноў, фармацэўтычнай галiны, прамысловых прадпрыемстваў i гэтак далей. А вымяральнiк хуткасцi транспартных сродкаў «БIНАР» дазваляе метролагам павяраць аўтамабiльныя спiдометры.

Новыя патрабаваннi да гэтага кiрунку нашай дзейнасцi змяшчае распрацаваная Дзяржстандартам РБ Канцэпцыя развiцця дзяржаўнай метралагiчнай службы да 2020 года. Яе рэалiзацыя забяспечыць павышэнне эфектыўнасцi службы, у тым лiку ў сферы заканадаўчай метралогii.

Iн­жы­нер Але­на Гра­фа­ва за­ня­тая ра­ды­я­цый­ным кант­ро­лем пiт­ной ва­ды.

— Народная мудрасць сцвярджае: калi праiнфармаваны, то ўзброены. Што робiцца ў гэтым кiрунку?

— Варта напачатку сказаць, што ў цэнтры сфармiраваны салiдны фонд тэхнiчных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), ён утрымлівае больш за 15 тысяч адзiнак дакументаў — як на папяровых, так i электронных носьбiтах, i ўсiм гэтым багаццем могуць шырока карыстацца i карыстаюцца спецыялiсты прадпрыемстваў i арганiзацый рэгiёна.

Каб своечасова iх iнфармаваць аб масiве дакументаў наогул i новых паступленнях у фонд, на базе цэнтра праводзiм на рэгулярнай аснове семiнары, круглыя сталы, днi адкрытых дзвярэй. Карысную iнфармацыю размяшчаем на сваiм сайце i ў мясцовым друку. Дзейнiчае i прамая тэлефонная лiнiя з кiраўнiцтвам цэнтра. У нашым арсенале — дзелавыя сустрэчы з прадстаўнiкамi выканаўчай улады, падатковых iнспекцый раёнаў, прадстаўнiкамi рынкаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

Вельмi вялiкi, а магчыма нават галоўны аб'ём работы выконваецца пры наведваннi шматлiкiх арганiзацый — па аказаннi метадычнай дапамогi ў пытаннях пацвярджэння адпаведнасцi прадукцыi i паслуг, распрацоўкi i ўкаранення сiстэм менеджменту. Апошняе сёння не толькi на слыху, а павiнна быць стрыжнем усёй работы ў любым працоўным калектыве. Бо ў сучасных умовах якасць тавараў i паслуг стала вырашальным фактарам канкурэнтаздольнасцi як асобна ўзятага калектыву, так i эканомiкi краiны.

Iн­жы­нер-мет­ро­лаг Мi­ка­лай Ру­дзя­нок  па­вя­рае да­за­та­ры пi­пе­тач­ныя.

Такую вось iдэалогiю мы нясём у калектывы i сустракаем там разуменне.

Лiчым, што важна таксама распаўсюджваць вопыт перадавых калектываў, садзейнiчаць шырокаму ўдзелу ў рэспублiканскiх i рэгiянальных конкурсах у галiне якасцi. Зусiм не выпадкова нашых прадстаўнiкоў пастаянна запрашаюць у склад камiсiй конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь» па Гомельскай вобласцi — яны як нiхто iншы ведаюць моцныя i слабыя бакi прадукцыi мясцовых прадпрыемстваў. Дарэчы, з году ў год айчынная прадукцыя становiцца больш канкурэнтаздольнай па ўсiх параметрах i прыцягальнай для карыстальнiкаў па сваiм дызайне. Да такiх вынiкаў мы iдзём разам з вытворцамi.

У пацвярджэнне скажу, што па вынiках рэспублiканскага конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь» 2016 года пераможцамi ў розных намiнацыях сталi тавары акцыянерных таварыстваў «Беларуськабель», «Мазырсоль», «Калiнкавiцкi мясакамбiнат», «Чырвоны Мазыранiн», «Тураўскi малочны камбiнат», унiтарнага прадпрыемства «Калiнкавiцкi малочны камбiнат», дзяржаўнага прадпрыемства «Мазырскiя малочныя прадукты».

Пастаўленыя задачы рэальна вырашаць у дружным, прафесiйным калектыве. Усяго адна лiчба: 82% нашых спецыялiстаў маюць вышэйшую адукацыю. Многiя працуюць па 10, а некаторыя i па 25 гадоў. Шмат працоўных дынастый, дзецi прыходзяць на змену бацькам, што лепш за ўсё сведчыць пра пазiтыўную, добразычлiвую атмасферу ў калектыве. I такi калектыў заўсёды мае будучыню. Свае перспектывы мы звязваем з развiццём новых кiрункаў у рабоце, пашырэннем сферы дзейнасцi, мадэрнiзацыяй вытворчасцi.

Акцэнт будзе зроблены на выкананнi мерапрыемстваў Комплексу мер на 2016—2020 гады па стымуляваннi ўкаранення ў эканомiку краiны перадавых методык i сучасных мiжнародных сiстэм кiравання якасцю.

Гутарыў Уладзiмiр Хiлькевiч

Здымкi прадастаўлены цэнтрам

УНП 400014825

* - На правах рэкламы.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.