Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з 1 мая


Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы.

Першамай сімвалізуе з'яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці.

Па добрай традыцыі мы адзначаем яго ў атмасферы глыбокай павагі да людзей працы, якія сваімі справамі ўмацоўваюць дабрабыт і незалежнасць беларускай дзяржавы. Сёння ад ініцыятыўнасці і стараннасці кожнага залежыць яе паспяховае развіццё. Эфектыўнасць і ўздым эканомікі ў многім вызначаюць намаганні працаўнікоў
у заводскіх і фабрычных цэхах, у шахтах і на будаўнічых пляцоўках, на палях і фермах. Менавіта яны ўносяць дастойны ўклад у агульную скарбонку нацыянальнага багацця. Іх працавітасць і добрасумленнасць — надзейны фундамент сучаснасці і будучыні нашай краіны.

Веру, што агульнымі намаганнямі мы зробім родную Беларусь працвітаючай.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і вясенняга настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: З глыбокай павагай да людзей працы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».