Вы тут

Школьніца з Мінску заваявала залаты медаль на Міжнароднай алімпіядзе


Гран-пры і залаты медаль заваявала ў Найробі (Кенія) на VІІ Міжнароднай алімпіядзе экалагічных праектаў «Залаты клімат» (GСІЕРО) адзінаццацікласніца мінскай СШ №16 Паліна Касцяневіч.


Алімпіяда ўяўляе сабой самы буйны міжнародны конкурс навуковых праектаў сярод школьнікаў, яна прысвечана пошуку інавацыйных шляхоў вырашэння розных экалагічных праблем. У 2017 годзе на ёй было прадстаўлена 118 праектаў з 30 краін па 6 кірунках: «Энергія», «Прыродаахоўнае праектаванне», «Навакольнае асяроддзе», «Інжынерыя», «Сельская гаспадарка». У катэгорыі «Навакольнае асяроддзе» выхаванка Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Паліна Касцяневіч прадставіла свой праект «Мікрабіялагічная ачыстка «шэрых» бытавых сцёкавых водаў ад некаторых пенаўтваральных паверхнева-актыўных рэчываў». Навуковы кіраўнік дзяўчыны — Іван Рускіх, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік навуковага аб'яднання вучняў «Генетыка і селекцыя» Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Беларускі праект быў высока адзначаны членамі міжнароднага журы і аргкамітэтам Алімпіяды і ўдастоены найвышэйшай узнагароды алімпіяды — Гран-пры і залатога медаля.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Зброя» супраць бытавых сцёкавых водаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.