Вы тут

На Аўгустоўскім канале адкрыўся велаходны пункт пропуску


Пункт пропуску “Лясная Рудаўка” на Аўгустоўскім канале набыў новы статус: акрамя воднікаў, перасякаць беларуска-польскую мяжу турысты змогуць пешу і на ровары.  Першымі адкрылі рух прадстаўнікі дэлегацыі Гродзенскай вобласці (Беларусь) і Падляскага ваяводства (Польшча) на чале з кіраўнікамі рэгіёнаў.


Адпаведнае пагадненне ў польскім Аўгустове было заключана  непасрэдна перад ўрачыстым стартам.  Пасля падпісання дакументаў кіраўнікі разам перасяклі мяжу ў пункце пропуска на роварах.  

Першых турыстаў урачыста сустрэлі музычныя калектывы, як на польскім, так і беларускім баку. Нягледзячы на  дождж, які накропваў, многія аддалі перавагу веласіпеднаму руху, у тым ліку і гродзенскі старшыня Гродзенскага аблвыканкама. Уладзімір Краўцоў адзначыў, што для яго перасячэнне мяжы было камфортным. Прыхільнікаў веларуху становіцца усе больш, і ў аматараў здаровага ладу жыцця з’яўляюцца новыя магчымасці.

Уладзімір Краўцоў адзначыў, што змяненне статуса спрошчанага пункта пропуска – гэта яшчэ адна магчымасць павялічыць колькасць турыстаў, якія прыбудуць на тэрыторыю Гродзенскага края, у прыватнасці Гродна і  Аўгустоўскага канала, дзе дзейнічае безвізавы рэжым.

— Раней праз гэты пункт пропуска можна было толькі па вадзе праплыць, — падкрэсліў  Уладзімір Краўцоў, — зараз  праз шлюз змогуць прайсці пешыя і велатурысты. За апошні год уздоўж канала  пракладзена нямала турыстычных маршрутаў для веласіпедыстаў. Мы  накіраваны на тое, каб надалей гэта развіваць, бо велатурызм вельмі папулярны ў Еўропе. А літаральна ў кіламетры адсюль праходзіць  два еўрапейскіх веламаршрута са Скандынавіі ў Паўднёвую Еўропу.  Зараз ў падарожнікаў з’явілася магчымасць завярнуць і да нас.

На думку Краўцова, госці змогуць адкрыць для сябе беларускую частку канала з яго цудоўнай прыродай, убачыць культурную і гістарычную спадчыну края. На канале нядаўна пачаў дзенічаць музей, ідзе рэканструкцыя былога палаца Валовічаў у Свяцку, адкрываюцца новыя аграсядзібы. Пакуль іх недастаткова, але попыт падштурхне інвестараў,  упэўнены Ўладзімір Краўцоў.

Гэты накірунак падтрымаў і польскі калега. Маршалак Падляскага  ваяводства Ежы Ляшчынскі   заўважыў, што зроблены яшчэ адзін важны крок у супрацоўніцтве ў сферы турызму, якім будуць актыўна карыстацца не толькі палякі, але і жыхары іншых краін Еўрасаюза.

Новыя магчымасці перасячэння беларуска-польскай мяжы павінны актывізіраваць зносіны ў розных напрамках агульнай дзейнасці, зазначылі прадстаўнікі абодвух бакоў. У гэты ж дзень упершыню падпісана пагадненне па супрацоўніцтву паміж рэгіёнамі. Сумесных планаў нямала, у першую чаргу, у тырыстычнай сферы. Так, наступным крокам, стануць намаганні па адкрыццю аўтамабільнага пункта пропуска ў зоне Аўгустоўскага канала  “Сафіёва-Ліпчаны”, які дазволіць ў два разы скараціць рух ад Гродна да Аўгустова.

Адным з тых, хто прыбыў на новы пункт пропуска на канале, з’явіўся польскі турыст з Беластока. Яраслаў Міхайлоўскі даведаўся аб адкрыцці новога руху з мясцовых СМІ, і выкарыстаў такую магчымасць, каб пабываць на беларускай частцы канала і ў Гродне, аб якіх многа чуў ад сваяка.

— Прыезду паспряла і тое, што не трэба афармляць візу, —  расказаў Яраслаў Міхайлоўскі, — я даўно марыў убачыць  усе шлюзы на канале, як з польскага, так і беларускага боку. Мой старэйшы сваяк расказваў некалі, як яшчэ перад вайной ездзіў да Нёмана па веласцежкам, я даўно марыў паўтарыць яго вандроўку”.

Даведка. Пункт пропуска “Лясная-Рудаўка” на пагранічным шлюзе  Кужынец Аўгустоўскага канала будзе працаваць з 28 красавіка да 1 кастрычніка, з 8.00 да 20.00. Сёлета упершыню перасячы мяжу змогуць як турысты-воднікі (на байдарках альбо маламерных судах), так і пешахады і велатурысты.

Перасячы мяжу турысты змогуць без папярэдняга заяўчага прынцыпу. Пагранічны кантроль будзе займаць 2 хвіліны, а прапускная здольнасць пункта пропуска практычна не абмежавана.

Пункт пропуска размешчаны на тэрыторыі пагранічнай заставы. Прыбыць сюды можна як па вадзе, так і па веламаршруту ўздоўж канала. Непадалеку ад пункта пропуска, на шлюзе Валкушак, будзе працаваць пагранічны нарад, які справадзіць турыстаў да пераходу.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Віталя Дзярнейка

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.