Вы тут

У Беларусі праходзіць прэс-тур кітайскіх журналістаў


У Мінск прылятаюць больш за 40 журналістаў, якія прадстаўляюць розныя сродкі масавай інфармацыі Кітая. Удзел у шырокай і насычанай праграме возьмуць кіраўнікі асобных мас-медыя, журналісты, якія асвятляюць міжнародную праблематыку.


 

У прыватнасці, гасцямі Беларусі стануць намеснік начальніка аддзела грамадска-палітычных навін штодзённай газеты “Веснк Ганьсу” Се Чжыцзюань, галоўны карэспандэнт міжнароднага аддзела “Чайна  Дэйлі” Жэнь Ці, прадстаўнік Выдавецтва “Жэньміньхуабаа” у Маскве Се Шуань, спецыяльны карэспандэнт газеты “Міжнародны веснік Шаньдуна” Ду Фэн, галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі Цзінань Чжан Цзылі, адказны рэдактар часопіса “Міжнародныя сувязі Хунаня” Дэн Гаахун, кіраўнік Еўразійскага бюро Цэнтральнага тэлебачання Кітая Ван Бінь, карэспандэнт спадарожнікавага тэлебачання Шэньчжэня Е Чунь і іншыя.

Удзельнікаў прэс-тура чакае насычаная праграма. Журналісты з братняй Беларусі краіны наведаюць цэлы шэраг прадпрыемстваў, пазнаёмяцца з культурнымі аб’ектамі нашай дзяржавы, сустрэнуцца з кіраўнікамі ведамстваў і міністэрстваў.

Цэнтральнай падзеяй у праграме прэс-тура стане прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».