Вы тут

Раім схадзіць


Выстава «Забытыя казкі», дзіцячае шоу «Маленькі прынц», лекцыя пра «Ганну Карэніну» і ColorFest – афіша «Звязды» з 1 па 7 мая.


Выстава «Забытыя казкі»

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 28 мая, 10:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

28 красавіка адкрылася персанальная выстава Сяргея Каваля «Забытыя казкі».

У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці жывапісных твораў аўтара, якія створаны ім у асноўным на працягу апошніх некалькіх гадоў.


Дзіцячае шоу «Маленькі прынц»

Фота: vokrug.tv

Дзе: інтэрактыўны тэатр «Кропка» (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: 3-7 мая, 13:00, 15:00, 17:00, 18:00, 18:30

Колькі каштуе: 20 р., у выхадныя – 25 р.; дзеці да 3-х гадоў у суправаджэнні дарослага – бясплатна

Упершыню ў Беларусі «Маленькі прынц» будзе прадстаўлены ў выглядзе дзіцячага мультымедыйнага шоу.

З дапамогай унікальных дэкарацый і найноўшых тэхналогій 3D гледачы ўбачаць знакамітую гісторыю з новага ракурсу. Адным з цэнтральных элементаў дэкарацый стане самы сапраўдны самалёт: 4-метровая мадэль, пабудаваная на базе французскага «Ньюпор 17» узору 1916 года. Сфатаграфавацца з ім і пасядзець у яго кабіне пасля спектакля зможа кожны глядач.


Лекцыя Уладзіміра Капцава пра «Ганну Карэніну»

Фота: matrony.ru

Дзе: «Івэнтспэйс» (вул. Кастрычніцкая, 16а)

Калі: 5 мая, 19:00

Колькі каштуе: 7 р.

«Ганна Карэніна» – адна з самых вядомых у свеце літаратурных гісторый кахання. Класіка, якая прымушае па-новаму зірнуць на чалавечыя стасункі. 

Лекцыю прачытае кандыдат філалагічных навук, дацэнт і выкладчык БДУ Уладзімір Капцаў. Ён прапануе нечаканую інтэрпрэтацыю, паводле якой Ганна не кідалася пад цягнік, а галоўныя героі рамана, нягледзячы на назву, – два мужчыны, якіх звязвае каханне да магнетычнай жанчыны. 

Пасля лекцыі будзе абмеркаванне.


Фестываль фарбаў ColorFest 2017

Фота: vestipmr.info

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 6-7 мая, 14:00

Колькі каштуе: уваход вольны

Тысячы людзей збяруцца разам у гэты дзень, каб акунуцца ў атмасферу свята і зноў адчуць сябе дзецьмі. Удзельнікам фестывалю не прыйдзецца турбавацца аб наступствах: натуральная фарба лёгка змываецца і абсалютна бяспечная для здароўя.

Для камфорту удзельнікаў на тэрыторыі парку будуць размешчаны фудкорт і зона адпачынку. 


Спектакль «Блакітная камея»

Дзе: Музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44)

Калі: 7 мая, 18:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адным з першых узяўся за пастаноўку мюзікла «Блакітная камея». У сярэдзіне ліпеня 2010 года прайшоў кастынг на ролі ў будучай пастаноўцы. 

Мюзікл напісаны кампазітарам Кімам Брэйтбургам і паэтам Карэнам Кавалеранам, якія захацелі зрабіць сумесную працу.


Выстава «Чарнобыль. Погляд з сапраўднага»

Фота: chernobil.info

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 21 мая, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава паказвае вынік фотаэкспедыцый Уладзіміра Вераб'я, у якіх няма індустрыяльных ландшафтаў. Увазе гледачоў прапануюцца фотазамалёўкі рахманай прыгажосці прыроды, якая пераадольвае наступствы чарнобыльскай катастрофы.


Выстава «Сула. Непарыўнае-2»

Фота: histmuseum.by

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Калі: па 10 мая, 10:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта «Сула. Непарыўнае», які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

У гэты раз наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна-белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву «Талака» і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі. 

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.


Выстава «Мастак і горад»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Плошчу Якуба Коласа (Мінск)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: бясплатна

27 красавіка на плошчы Якуба Коласа ў чарговы раз адкрыўся выяўленчы праект «Мастак і горад».

Выстава ўпрыгожвае плошчу Якуба Коласа на працягу 4 месяцаў ужо 6 гадоў запар. У гэтым годзе ў рамках трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў.


Выстава-галерэя 3D-карцін

Фота: galleria-minsk.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 1 чэрвеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: будні дзень: 5 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці; выхадны дзень: 7 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці

У ТЗЦ Galleria Minsk вас чакае ўнікальная калекцыя 3D-карцін, якія ажываюць пад аб'ектывам фотакамеры. Тут кожны наведвальнік становіцца не проста гледачом, а непасрэдным удзельнікам сюжэту любой карціны. Таму фотаздымка не толькі не забароненая, але і з'яўляецца неад'емнай часткай выставы-галерэі.


Выстава «Лепшыя цацкі СССР»

Фота: livejournal.com

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 5 мая, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе прадстаўлены савецкія цацкі перыяду 1950-1980-х гг., якія былі сабраныя на працягу апошняга дзесяцігоддзя гродзенскімі калекцыянерамі Уладзімірам Груцкім і Алегам Яршом.

У цэнтры ўвагі мара любога савецкага хлапчука – педальная машынка, якая давала магчымасць пракаціцца на амаль сапраўдным аднамесным аўтамабілі з рабочымі фарамі і рулявым кіраваннем. Тут жа і іншы папулярны дзіцячы транспарт – педальны конь, матаролер, двух-і трохколавыя ровары. Сярод савецкіх цацак для хлопчыкаў – жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, месяцаход і касмалёт.

Самым жаданым падарункам для дзяўчынак заўсёды была лялька. Акрамя таго, спадарожнікамі не аднаго пакалення савецкіх дзяўчат былі плюшавыя мядзведзі, малюсенькія пупсы, неваляшкі ўсіх відаў і памераў.


Выстава «Star Wars. Акадэмія джэдаяў»

Фота: sunhome.ru

Дзе: ГЦ ALL (Даўгінаўскі тракт, 178)

Калі: па 25 чэрвеня, 10:00-21:00

Колькі каштуе: 5 р.

На выставе «Star Wars» вы можаце акунуцца ў фантастычны свет супрацьстаяння сіл дабра і зла, паглядзець на імперыю Джабы Хата ў лёдзе, паўдзельнічаць у касмічных бітвах з верным памочнікам дроідам R2-D2, убачыць жывых герояў культавай сагі і галоўнае – прайсці пасвячэнне ў джэдаі!

На базе інтэрактыўнай выставы адкрыта ўнікальная для Беларусі Акадэмія джэдаяў. Усім наведвальнікам выдаюцца светлавыя мячы і спецыяльныя ўборы, у якіх можна адчуць сябе сапраўднымі героямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».