Вы тут

Большасць беларусаў працуе ў прамысловасці, гандлі і аўтарамонце


Летась у эканоміцы Беларусі было занята 4 мільёны 413,6 тысячы чалавек (мужчын — 50,3 працэнта, жанчын — 49,7).


Большасць працавала ў прамысловасці — 23,3 працэнта ад усіх работнікаў. У аптовым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў было задзейнічана 14,5 працэнта працуючага насельніцтва, у адукацыі — 10,2, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках — 9,6, у будаўніцтве  — 7,3, столькі ж у галіне аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг, у транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасцях — 6,7.

У мужчын найбольш папулярныя такія сферы работы, як прамысловасць, будаўніцтва, транспарт. Жанчыны ж часцей занятыя ў гандлі, адукацыі, ахове здароўя. Што цікава, адукацыйны ўзровень работніц прыгожага полу вышэйшы. З агульнай колькасці працуючых жанчын 62 працэнты мелі вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, у той час як аналагічны паказчык у мужчын — 45 працэнтаў.

Сярэдні ўзрост работнікаў арганізацый склаў 41,5 года. Самымі шматлікімі групамі сярод працоўных застаюцца асобы ва ўзросце 30-39 гадоў і 40-49 гадоў, якія ўжо маюць дастатковую кваліфікацыю, вопыт і пры гэтым валодаюць патэнцыялам для далейшага прафесійнага росту.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?