Вы тут

Удзельнікам «100 ідэй для Беларусі» трэба паступаць у аспірантуру


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ лічыць, што ўдзельнікаў праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі» трэба матываваць да паступлення ў аспірантуру. Такую думку ён агучыў падчас «Адкрытага дыялогу» на тэму «Навука будучыні — навука маладых». «Адкрыты дыялог» стаў цэнтральным мерапрыемствам фіналу рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і сабраў больш як 400 маладых і масцітых навукоўцаў.


Міхаіл Мясніковіч выказаў занепакоенасць тым, што моладзь не хоча ісці ў аспірантуру, асабліва гарадская, адсюль і нізкія конкурсы... Трэба думаць, як выправіць гэту сітуацыю, як не толькі выяўляць самародкаў з прыроднымі задаткамі даследчыка, але і стымуляваць іх, як дапамагчы ім вырасці ў прафесійных навукоўцаў.

Старшыня Савета Рэспублікі канстатаваў, што праект прыцягвае маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў з усіх рэгіёнаў. У 2016 годзе ў адрас арганізатараў паступіла больш як 2 тысячы заявак.

«Усе праекты, прадстаўленыя ў фінале, прайшлі сур'ёзную навуковую экспертызу, гэта арыгінальныя ідэі. Выдатна, што фінал конкурсу праходзіць у Год навукі ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бо гэта магутны навукова-вытворчы кластар, які фантануе новымі ідэямі і ўкараняе іх у эканоміку краіны. Не сумняваюся, што ў пераможцаў «100 ідэй для Беларусі» — зайздросныя перспектывы...», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Падчас «Адкрытага дыялогу» старшыня Савета Рэспублікі выказаў шэраг прапаноў па ўдасканаленні арганізацыі конкурсу і адказаў на пытанні ўдзельнікаў. Нагадаўшы аб нядаўняй сустрэчы Прэзідэнта з навукоўцамі, Міхаіл Мясніковіч заклікаў маладых навукоўцаў накіроўваць у Акадэмію навук прапановы па ўдасканаленні арганізацыі навуковай дзейнасці, паколькі гутарку пра перспектывы беларускай навукі плануецца працягнуць у верасні.

Ідэйным натхняльнікам конкурсу «100 ідэй для Беларусі» выступае грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Праект рэалізуецца пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў адукацыі і эканомікі, НАН Беларусі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» і Нацыянальнага прэс-цэнтра.

На інтэрактыўнай выстаўцы найлепшых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак конкурсу «100 ідэй для Беларусі» было прадстаўлена каля 120 праектаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaеva@zvіazda.bу

Загаловак у газеце: Ад даследчыка — да навукоўца-прафесіянала

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?