Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: Асноўная праблема — гэта недасканалае заканадаўства


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч — пра...


...заканадаўства

Асноўная праблема пры нашай сіле кантрольна-наглядных структур — гэта недасканалае заканадаўства. І недасканаласць заключаецца ў некарэктных фармулёўках: агульных, адсылачных. А гэта дазваляе кожнаму разумець і трактаваць іх па-свойму.

...працу

Дзяржава павінна як укладваць у эканоміку ўласныя сродкі, так і рабіць камфортныя ўмовы для прыватных інвестараў. Такім чынам ствараць новыя крыніцы даходу і новыя працоўныя месцы. У мінулым годзе было звольнена на 107 000 чалавек больш, чым прынята на працу. За тры месяцы гэтага года мы таксама маем каля 10 000 сальда: звольненых больш, чым прынятых. Гэта стварае ланцужок дрэнных наступстваў.

...інвестыцыі

Без інвестыцый немагчыма павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, тым больш, што цяпер на гарызонце маячыць пагроза яе зніжэння. Чаму? Першае — сітуацыя з інвестыцыямі знаходзіцца ў крытычнай зоне эканамічнай бяспекі. У 2015 годзе доля інвестыцый у асноўны капітал апусцілася на 17,5% і стала ніжэйшая за парогавы ўзровень, які вызначаны як 25%. У 2016 годзе — яшчэ мінус 18%, гэта значыць, калі ў 2011 годзе інвестыцыі ў асноўны капітал складалі 33,2% да ВУП, то ў 2016 — 19%. Няма перспектыў і на 2017 год, пад пагрозай 2018-ы. Ужо зараз відавочна, што не будзе належнай колькасці праектна-каштарыснай дакументацыі пад інвестплан 2018 года, нават калі будуць грошы. Паколькі на экспертызу ў 2016 годзе было заяўлена праектаў на 20% ніжэй, чым у 2015.

...дзяржмаёмасць

Створаныя магутнасці павінны прыносіць прыбытак і забяспечваць занятасць насельніцтва. Таму пытанне ўліку, захаванасці, эфектыўнага выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, і распараджэнне ёю надзвычай важнае. Гэта актуальнае пытанне павінна разглядацца ў комплексе з інвестыцыямі як адзінае цэлае, якое забяспечвае нарошчванне вытворчага і эканамічнага патэнцыялу краіны.

...адказнасць

Што дзяржава атрымлівае ад таго, што яна валодае такім велізарным маёмасным актывам? Даходнасць дзяржуласнасці цяпер проста недапушчальна нізкая. У 2016 годзе на дзяржаўны пакет акцый па ўсёй дзяржаўнай уласнасці ў бюджэт прыйшло ўсяго толькі 3,3%. І пры гэтым асноўныя сродкі паступілі ад Беларуськалія і МТЗ, таму дзяржава мае права пытацца, якую ж выгаду ў параўнанні, дапусцім, з недзяржаўным сектарам мае ўласнік. У гэтым плане адказнасць за эканамічныя вынікі размытая. Адказвае хто? Дзяржкаммаёмасць, галіновае міністэрства, выканкам і прадпрыемства. У выніку атрымліваецца калектыўная безадказнасць.

...вёскі

Я мяркую, што трэба даць магчымасць новым уласнікам будавацца на старых «агародах». Гаворка ідзе пра неперспектыўныя вёскі. Трэба таксама матываваць спадчыннікаў на продаж дамоў і сядзіб, якія фактычна зрабіліся непрыдатнымі. Нешта, вядома, прыйдзецца ўтылізаваць. Не без гэтага. Але галоўная мэта — адрадзіць гэтыя калісьці зручныя для жыцця паселішчы. Трэба імкнуцца аддаць гэтыя вёсачкі новым гаспадарам, не выганяць людзей з абжытых месцаў. Асабліва каля буйных гарадоў людзі маюць патрэбу дзесьці арганізаваць свой адпачынак, а можа, і побыт. Людзі, якія прыйдуць туды, дапамогуць жыць пакінутым там суседзям.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Асноўная праблема — гэта недасканалае заканадаўства»

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».