Вы тут

У нізінах магчыма вымаканне пасеваў


Намеснік начальніка службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідраметцэнтра Надзея Мельчакова паведаміла, што стан азімых нядрэнны, але ў сувязі з працяглым халодным надвор'ем развіццё культур ідзе павольна і адстае ад мінулагодніх тэрмінаў.


З-за вялікай колькасці ападкаў, якія выпалі на нізінных участках, магчыма вымаканне пасеваў на невялікіх плошчах. Акрамя таго, лішак вільгаці і паніжаныя тэмпературы правакуюць развіццё хвароб на пасевах.

Эксперты адзначаюць, што нізкія тэмпературы не выклікалі маштабных пашкоджанняў сельскагаспадарчых культур. Аднак на поўдні краіны пацярпелі пладовыя. Ёсць невялікія пашкоджанні азімага рапсу, але гэта не павінна адбіцца на яго прадукцыйнасці.

Найбольш складаная сітуацыя з яравымі збожжавымі назіраецца ў Віцебскай вобласці. Там лішак глебавай вільгаці не дазваляе завяршыць сяўбу нават ранніх яравых збожжавых культур. Акрамя таго, празмернасць вільгаці і паніжаная тэмпература затрымліваюць прарастанне збожжа і з'яўленне ўсходаў на засеяных плошчах. Тэмпература глебы значна панізілася.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?