Вы тут

Вырас бюджэт пражытковага мінімуму


У Беларусі з 1 мая вырас бюджэт пражытковага мінімуму і, адпаведна, прапарцыянальна змяніліся аднаразовыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей. Гэтыя змены будуць дзейнічаць у перыяд з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года.


Памеры БПМ цяпер складаюць:

  • у сярэднім на душу насельніцтва — 183 руб. 82 кап.;
  • для працаздольнага насельніцтва — 204 руб. 35 кап.;
  • для пенсіянераў — 141 руб. 50 кап.;
  • для студэнтаў — 178 руб. 66 кап;
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 119 руб. 55 кап.;
  • для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў —163 руб. 83 кап.;
  • для дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 201 руб. 5 кап.

У сувязі са змяненнем БПМ павялічыліся мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Павялічыліся і дапамогі на дзяцей: пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці — 10 БПМ, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ); па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), а таксама іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.