Вы тут

Рэформы будуць праводзіцца толькі дзеля ўдасканалення


У Палацы Незалежнасці прайшла нарада па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці з удзелам Прэзідэнта Беларусі. Быў разгледжаны шэраг праектаў, нарматыўных актаў, скіраваных на ўдасканаленне заканадаўства ў асобных сферах эканомікі краіны.


Гутарка ішла пра ўвядзенне на фінансавым рынку новага, дадатковага механізма пагашэння даўгоў, а таксама аб увядзенні сучасных формаў уліку плацяжоў у транспартнай сферы. Акрамя гэтага, прапаноўваліся навацыі па абароце тытунёвых вырабаў і электронных цыгарэт.

— Прадстаўленыя прававыя акты закранаюць дастаткова шырокае кола прадпрыемстваў, фінансавых структур і непасрэдна — што самае важнае — нашых грамадзян, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Таму, перш чым прыняць рашэнне па гэтых дакументах, нам неабходна абмеркаваць іх непасрэдна са спецыялістамі, якія іх рыхтавалі.

У гэтай сувязі Прэзідэнт заявіў, што хоча атрымаць выразныя адказы на шэраг пытанняў:

— Па-першае, якія прапануюцца навацыі і ў чым іх сутнасць? Па-другое, які чакаецца эканамічны і сацыяльны эфект для дзяржавы і чалавека? Па-трэцяе, наколькі прапануемыя дакументы сістэмныя? Ці не прыйдзецца ў хуткім часе зноў уносіць у іх змены, дапаўненні, а то і ўвогуле адмяняць і прымаць іншыя нарматыўна-прававыя акты?

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся і эканамічным эфектам ад прыняцця разглядаемых дакументаў, актуальнасцю абмяркоўваемых пытанняў.

— Яшчэ раз падкрэсліваю: мне не патрэбны ніякія рэформы дзеля рэформаў, — заявіў Прэзідэнт. — Калі гэта рэформа, то гэта ўдасканаленне. Калі патрэбна карэнная нейкая ломка, без удасканалення — абгрунтуйце.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Рэформы — толькі дзеля ўдасканалення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.