Вы тут

Працягваецца візіт дэлегацыі кітайскіх журналістаў у Беларусь


Учора дэлегацыя замежных гасцей, якая прыбыла ў Беларусь 1 мая, наведала заводы «БелДжы», «БелАЗ» і індустрыяльны парк «Вялікі камень». За дзень да гэтага журналісты ўсклалі кветкі да помніка на мемарыяльным комплексе «Курган Славы».


Нагадаем, што сумесны беларуска-кітайскі праект «БелДжы», па сутнасці, лічыцца пачаткам легкавога машынабудавання ў нашай краіне. Заснаваны ў канцы 2011 года, сёння завод выпускае тры мадэлі аўтамабіляў: седан, хэтчбэк і гарадскі красовер. Для нарошчвання вытворчых магутнасцяў паміж Барысавам і Жодзінам будуецца новае сучаснае прадпрыемства, якое зможа выпускаць каля 120 тысяч аўтамабіляў у год.

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» размяшчаецца за 25 кіламетраў ад Мінска. Сёння на яго тэрыторыі ўзводзяцца высокатэхналагічныя і экспартна арыентаваныя вытворчасці. Акрамя прадпрыемстваў, будуюцца офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, жылыя дамы, транспартныя аб'екты. Кітайскія журналісты выказалі сур'ёзную зацікаўленасць да сумесных праектаў Беларусі і Кітая і падкрэслілі важнасць падобнага супрацоўніцтва.

Сярод удзельнікаў дэлегацыі — прадстаўнікі каля 40 выданняў: журналісты электронных сродкаў масавай інфармацыі, тэлевізійшчыкі, работнікі інфармацыйных агенцтваў і іншыя. Яны прабудуць у Беларусі да 7 мая.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Замежны погляд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».