Вы тут

Народны паэт зразумелы на Смаленшчыне


Пра Якуба Коласа распавядаюць на радзіме Аляксандра Твардоўскага.

Выданні твораў Якуба Коласа розных гадоў, рукапісы, фотаздымкі і перапіска беларускага паэта з Аляксандрам Твардоўскім, а таксама іншымі знакамітымі пісьменнікамі — экспанаты выстаўкі, што прадстаўляе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Смаленску


У Смаленскай універсальнай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага (ён быў родам з гэтых мясцін) падчас выстаўкі «Якуб Колас і рускія пісьменнікі» можна зразумець, наколькі для літаратараў і наогул творцаў важныя сувязі з калегамі, прадстаўнікамі іншых культур, краін, традыцый. А Якуб Колас меў вялікае кола сяброў ці калег, з якімі падтрымліваў кантакты, у розных рэспубліках былога СССР. Асобны раздзел выстаўкі сведчыць пра цёплыя адносіны паміж беларускім народным паэтам і Аляксандрам Твардоўскім, творчасць якога была, па сутнасці, народнай, акрамя таго, ён знаёміў народ той былой краіны з літаратурай розных савецкіх рэспублік у часопісе «Новый мир», якім кіраваў. Але сяброўскія адносіны падтрымліваў беларускі паэт і з іншымі расійскімі літаратарамі, сярод якіх Сяргей Гарадзецкі (першы перакладчык на рускую мову паэмы «Новая зямля»), Сяргей Міхалкоў, Аляксандр Фадзееў, Канстанцін Сіманаў, Аляксей Новікаў-Прыбой ды іншыя.

Сярод твораў беларускага Песняра ёсць вершы, прысвечаныя Расіі. Невыпадкова. Лёс звязаў Коласа з гэтай зямлёй у розныя перыяды жыцця. З 1917 па 1921 гады, калі на радзіме ішла вайна, прытулкам для сям’і Міцкевічаў стала Курская вобласць. Падчас Другой сусветнай вайны ён ехаў у эвакуацыю праз Падмаскоўе — Клязьму, дзе знаходзілася родавае гняздо жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны (у дзявоцтве Каменскай). Творы Якуба Коласа перакладалі на рускую мову акрамя Гарадніцкага яшчэ Марыя Камісарава, Мікалай Браўн, Барыс Ірынін, Пётр Сямынін, Яўгеній Мазалькоў, даносілі думкі паэта, але і распавядалі пра яго радзіму. Гэта ў нейкім сэнсе робіць і цяперашняя выстаўка.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.