Вы тут

Грант у Br11 500 ад «100 ідэй для Беларусі» атрымаў Арцём Марозаў


Галоўны прыз — грант на развіццё свайго праекта ў памеры 11 500 рублёў — атрымаў у фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» выкладчык Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Арцём Марозаў. Такім чынам афіцыйны партнёр конкурсу — унітарнае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыс Беларусь» — заахвоціў ідэю пажарнага ручнога ўніверсальнага камбінаванага ствала «Вікінг».


Ар­цём Ма­ро­заў з ка­ман­дай ад­на­дум­цаў

У фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў адразу на дзвюх пляцоўках, — у Нацыянальнай акадэміі навук і тэхнапарку БНТУ — былі прадстаўлены больш як 120 праектаў маладых інаватараў і рацыяналізатараў. А ўвогуле ў 2016 годзе да арганізатараў паступіла больш за дзве тысячы заявак на ўдзел у конкурсе, адбыліся 340 раённых, 6 абласных і мінскі гарадскі этапы конкурсу!

У фінале перад экспертным журы стаяла няпростая задача — вызначыць 10 пераможцаў у асноўных намінацыях. Абарона праектаў праходзіла ў фармаце stаrt-uр цягам усяго дня.

У намінацыі «Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка» перамог праект прадстаўнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі «Перспектыўная сістэма рэгулявання напружання на аснове штучнага інтэлекту для самалётаў канцэпцыі аll еlесtrіс аіrсrаft».

У намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» лепшым стаў праект «З'еш мяне». У намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць» — праект «Новая эканомналегіраваная сталь для зубчастых колаў каробкі перадач аўтатрактарнай тэхнікі».

Маладыя навукоўцы з Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук з даследаваннем генетычных прычын невыношвання цяжарнасці сталі лепшымі ў намінацыі «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка». У гэтай жа намінацыі перамагла і «Пальчатка-трэнажор для рэабілітацыі пасля інсульту». А ў намінацыі «Сацыяльная сфера» перамог праект «Азбука маленькага беларуса».

«Залог паспяховага развіцця Беларусі — у рэалізацыі маладзёжных ідэй і інавацый, — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ, які наведаў фінал конкурсу «100 ідэй». — І калі ў нас ёсць такая моладзь, мы можам глядзець у будучыню з аптымізмам».

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад «Азбукі маленькага беларуса» — да «Вікінга»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».