Вы тут

Андрэй Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі


Учора ў Палацы Рэспублікі Андрэй КАБЯКОЎ, прэм'ер-міністр Беларусі, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, якіх у зале сабралася амаль сотня. Гэта сацыяльныя работнікі, дактары, выкладчыкі, навукоўцы, работнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, творчая інтэлігенцыя, дзяржаўныя служачыя.


Фота: БЕЛТА

Сярод узнагароджаных прысутнічала вялікая група медыцынскіх работнікаў. Па словах беларускага прэм'ера, у апошнія гады айчынная ахова здароўя значна прасунулася наперад. «Сёння ў краіне нараджальнасць перавышае смяротнасць. Патэнцыял айчыннай медыцыны значны. І зараз пастаўлена задача выкарыстоўваць яго ў поўнай меры, у прыватнасці неабходна нарошчваць аб'ёмы экспарту медыцынскіх паслуг», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Ён нагадаў, што толькі ў гэтым годзе перад галіной стаіць задача атрымаць не менш як 40 мільёнаў долараў ад экспарту паслуг.

Падзякі Прэзідэнта былі ўручаны і групе работнікаў прафсаюзаў. Андрэй Кабякоў адзначыў такія ініцыятывы арганізацыі, як прапанова аб узмацненні абароны правоў работнікаў, што працуюць па кантракце, заканадаўчае ўзмацненне адказнасці наймальніка за выкананне абавязацельстваў перад работнікамі. Аляксандр МІКША, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, адзін з узнагароджаных. На яго думку, сёння беларускія прафсаюзы напрамую вырашаюць пытанні, якія датычацца правоў працоўных. «Калі зірнуць на прафсаюзы іншых краін, то там іх колькасць невялікая: 7—10% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, у нас — 96%, а гэта амаль усё працаздольнае насельніцтва. У іншых краінах адбываецца наступленне транснацыянальных кампаній, назіраецца зніжэнне прафсаюзнага членства. Але ў Беларусі прафесійныя саюзы сваіх пазіцый не губляюць», — сказаў ён.

Ліліяна АНЦУХ, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці», член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, атрымала з рук прэм'ер-міністра медаль Францыска Скарыны. Карэспандэнт «Звязды» запытала яе, што трэба зрабіць, каб у нашай краіне з'явіліся шэдэўры, роўныя «Вайне і міру». «Эканамічныя ўмовы былі розныя ў розныя часы. Але гэта не ўплывала на колькасць створаных шэдэўраў. Тут адваротная залежнасць: культура стварае той фундамент, на якім вырастае ўсё астатняе, у тым ліку эканамічныя поспехі», — адказала кіраўнік выдавецтва.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што цырымонія ўзнагароджвання сімвалічна праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. «Таму завяршыць свой выступ хацеў бы словамі маршала СССР Георгія Жукава: «Час не мае ўлады над веліччу ўсяго, што мы перажылі ў вайну, а народ, які перажыў аднойчы вялікія выпрабаванні, будзе і надалей чэрпаць сілы ў гэтай перамозе», — падкрэсліў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Сілы шукаем у перамозе»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».