Вы тут

Генпракурор пагутарыў са студэнтамі ў рамках «Адкрытага дыялогу»


Для Аляксандра КАНЮКА, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, візіт у Акадэмію кіравання не ў навіну: ён ужо каля трох гадоў выкладае ў гэтай ВНУ і ведае, чым цікавіцца студэнцкая моладзь. Асаблівасцю сустрэчы стаў фармат — круглы стол, падчас якога абмяркоўваліся перспектывы развіцця пракурорскай дзейнасці ў Беларусі. Ён прайшоў у рамках праекта БРСМ «Адкрыты дыялог».


Фота: pac.by

Аляксандр Канюк адзначыў добрую матывацыю студэнтаў, якая дапамагае працаваць і выкладчыкам. Да таго ж у яго ёсць і асабісты інтарэс: «Шэсць гадоў таму на нашым полі з'явіўся новы гулец — Следчы камітэт. Улічваючы, што пракуратура перадала такую важную функцыю, як следства, паўстала праблема прадметнага выкладання. Калі раней пракуроры актыўна расследавалі крымінальныя справы, то цяпер гэтага няма. Але мы разумеем, што неабходна, каб профільныя дысцыпліны выкладалі практыкі».

Ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць рыхтаваць пракурораў у Акадэміі МУС. Дарэчы, цяпер старшакурснікі юрыдычных спецыяльнасцяў могуць пайсці ў Інстытут пазаштатных супрацоўнікаў, створаны пры пракуратуры. Там яны атрымліваюць вопыт, а зацікаўленыя — працоўнае месца.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Практыка ў аснове

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».