Вы тут

У сталічным Палацы спорту стартаваў чэмпіянат свету па муай-тай


Да гэтага турніру будзе прыкавана асаблівая ўвага МАК, таму што ў снежні 2016 года ён афіцыйна ўключыў тайландскі бокс у спіс прэтэндэнтаў у алімпійскую праграму. Форум вядучых тайбаксёраў працягнецца да 12 мая. У Мінск завіталі прадстаўнікі сямі дзясяткаў краін. За нашу зборную выступяць наймацнейшыя кікбаксёры Беларусі, якія дакладна здольныя падняцца на п'едэстал, сярод іх Дзмітрый Валент (81 кг), Віталь Гуркоў (75 кг) і Алена Ляшкевіч (45 кг). Значнай стратай для беларускай зборнай стала адсутнасць Андрэя Кулебіна, які не зможа ўзяць удзел у чэмпіянаце свету.


Фота: БЕЛТА

— На жаль, аб сабе нагадала старая траўма нагі, з'явілася трэшчына, і ўрачы настаялі на пропуску турніру, — адзначыў галоўны трэнер беларускай каманды Міхаіл Сцяпанаў. — У вагавой катэгорыі да 71 кг аднаго з лідараў каманды Андрэя Кулебіна заменіць малады і таленавіты Вадзім Васькоў.

Нагадаем, летась з чэмпіянату свету ў Швецыі зборная Беларусі вярнулася з дзесяццю ўзнагародамі: 5 залатымі,
1 сярэбраным і 4 бронзавымі медалямі. Гэтага аказалася дастаткова, каб у агульным заліку заняць другое месца, прапусціўшы наперад толькі родапачынальнікаў гэтага віду спорту — тайскіх баксёраў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Парад лоў-кікаў у Мінску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».