Вы тут

Юныя таленты Беларусі і Расіі збяруцца на Нарачы


Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "Таленты XXI стагоддзя" пройдзе на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" ў сярэдзіне мая. На працягу тыдня свае праекты будуць прэзентаваць 300 юных даследчыкаў, вынаходнікаў, рацыяналізатараў, астраномаў, праграмістаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Усяго удзел у мерапрыемстве бяруць восем беларускіх і пятнаццаць расійскіх каманд, у іх склад уваходзяць юныя пераможцы і прызёры абласных і рэгіянальных конкурсаў навукова-тэхнічнай творчасці.


Фота: solvex.by

Увазе журы і ўдзельнікаў будуць прадстаўлены мадэлі-копіі разнастайнай тэхнікі і працуючыя прылады, радыяэлектронныя і энергазахавальныя прыборы, аўтаматызаваныя сістэмы і праграмныя комплексы для забеспячэння дзейнасці чалавека, вынікі навуковых даследванняў зорнага неба і планет, праекты палётаў міжпланетных аўтаматычных станцый і новых транспартных касмічных сістэм, сімулятары, трэнажоры, камп’ютарныя прадукты, сайты і многае іншае. Пераможцаў вызначаць у васьмі секцыях: "Тэхнічнае мадэліраванне", "Тэхнічнае канструяванне", "Радыёэлектроніка, тэлемеханіка, аўтаматыка, робататэхніка", "Навуковы даследаванні, эксперымент, энергазахавальныя тэхналогіі", "Мультымедыйныя тэхналогіі", "Праграмаванне і вылічальная тэхніка", "Астраномія і касманаўтыка", "Відэафільм". Акрамя абароны праектаў, удзельнікі правядуць тэматычныя вечарыны Беларусі і Расіі, сустрэнуцца на майстар-класах з маладымі вучонымі і вынаходнікамі, наведаюць інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пабываюць у шматлікіх музеях і турыстычных комплексах.

Конкурс "Таленты XXI стагоддзя" праводзіцца Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы, Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам адукацыі і навукі Расіі раз на два гады. Сёлетняе мерапрыемства — пятае па ліку.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».