Вы тут

Жаніх прывёў на вяселле падстаўных гасцей


У Кітаі затрымалі жаніха, які наняў дзвесце чалавек, каб яны выдавалі сябе за яго сваякоў і сяброў падчас вяселля, паведамляе BBC News.


Сваякі нявесты западозрылі падман, таму што многія госці не маглі растлумачыць, адкуль ведаюць жаніха. Сумненні ўзмацніліся, калі на цырымонію не з'явіліся яго бацькі. Неўзабаве высветлілася, што госці жаніха нанятыя за грошы. За ўдзел у вяселлі ён абяцаў заплаціць па 80 юаняў (каля 22 рублёў). Некаторыя прызналіся ў тым, што працуюць таксістамі, іншыя былі студэнтамі. Застаецца незразумелым, навошта спатрэбіўся падман. Нявеста сцвярджае, што за тры гады адносін не заўважыла ў жаніху нічога дзіўнага. Паводле адной з версій, названых кітайскімі СМІ, жаніх вырашыў наняць гасцей, таму што бацькі нявесты асуджалі яго беднае паходжанне.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.