Вы тут

У Мінску адкрыўся першы ў краіне музей марозіва


10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасці марозіва і яшчэ больш за паўсотню экспанатаў чакаюць наведвальнікаў музея “Белы полюс”. Ён адкрыўся ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk і будзе працаваць да канца ліпеня.


Музеі марозіва ёсць у многіх буйных гарадах свету — ад Нью-Ёрка да Дубліна, таму стваральнікі беларускага варыянта натхняліся замежным вопытам. І пастараліся зрабіць выставу інтэрактыўнай. Тут можна пабываць у копіі кавярні-марозіва, якая была адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, убачыць, як выглядае самы вялікі пламбір у свеце, пазнаёміцца з гісторыяй любімага прысмаку. Залазіць на экспанаты і рабіць сэлфі дазваляецца!

Музей працуе штодзённа з 10 да 22 гадзін (пр. Пераможцаў, 9, 6-ы паверх). Цана квітка для дарослых — 5 рублёў, для дзяцей — 3 рублі. У гэты кошт уваходзіць і дэгустацыя марозіва.

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».