Вы тут

У Мінску стартуе трэці працоўны семестр 2017 года


5 мая на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Мінску адбудзецца цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра 2017 года, арганізатарам якой выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў (РШСА) БРСМ.


Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным афіцыйнаму старту трэцяга працоўнага семестра, прымуць удзел больш за 800 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху з усіх рэгіёнаў краіны. Цэнтральная падзея цырымоніі — традыцыйнае ўручэнне кіраўнікамі профільных міністэрстваў і ведамстваў, а таксама грамадскіх арганізацый працоўных пуцёвак для работы ў студэнцкіх атрадах у 2017 годзе.

Кульмінацыяй маладзёжнага свята, упісанага ў летапіс студатрадаўскага руху 55 гадоў таму, стане працоўная акцыя «Праца — Крута». Сёлета аб'ектам увагі байцоў студэнцкіх атрадаў выбраны сталічны стадыён «Дынама», на якім праходзіць рэканструкцыя.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.