Вы тут

Дзе месца маладым?


 Кінематаграфічная адукацыя амаль увесь час лічылася не толькі абавязковай, але і прэстыжнай: раней, калі рэжысёр скончыў ВГІК, з ім пагаджаліся працаваць нават самыя патрабавальныя заказчыкі. Сёння дыплом прафесіянала паціху губляе сваю прывабнасць для маладых, некаторыя наогул лічаць, што спецыфічныя веды не патрэбныя, калі вельмі хочаш здымаць кіно, то так ці інакш асвоіш гэтую справу. Але ёсць і тыя, каму дыплом Акадэміі мастацтваў неабходны — не толькі як пацверджанне прафесіяналізму, але як знак датычнасці да кінематаграфічнай школы, што створана ў нашай краіне.

Між тым на факультэце экранных мастацтваў, які быў створаны адмыслова для напаўнення беларускай кінастудыі кадрамі, спецыялістаў для сферы кіно навучаюць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту з абяцаннем даць кожнаму кінематаграфісту першую сталую працу. Галоўнае ў Беларусі дзяржаўнае прадпрыемства, дзе спецыялісты ў сферы кіно могуць быць запатрабаваныя, — Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Сёлета з Акадэміі мастацтваў выпускаюцца тэлеі кінарэжысёры, тэлеі кінааператары. Калі ў спецыялістаў з прыстаўкай «тэле» праблем з размеркаваннем наогул не бывае (у рэспубліцы шмат тэлеканалаў), то ў кінематаграфістаў, якіх набіраюць на курс раз на 5 гадоў, не так усё адназначна. У прыватныя кінакампаніі ім трапіць складана: там ужо як правіла ёсць свае спецыялісты, і на «Беларусьфільме» дасведчаных рэжысёраў ужо хапае. Дэкан факультэта экранных мастацтваў Акадэміі мастацтваў Павел Іваноў адзначыў, што хтосьці са студэнтаў спрабуе знайсці працаўладкаванне сам, часам трапляе ў прыватную кінакампанію ці кінашколу для дзяцей. З васьмі рэжысёраў, якія, згодна з дыпломамі, стануць улетку прафесіяналамі, 4 знайшлі сабе месца працы. Але частка спецыялістаў спадзяецца на запатрабаванасць у дзяржаўных структурах.

Вырашаецца працоўны лёс 4 кінарэжысёраў і 4 кінааператараў. Кіраўніцтва факультэта вядзе перамовы з кінастудыяй «Беларусьфільм», якая магла б прапанаваць дыпламаваным рэжысёрам толькі месцы асістэнтаў. Сярод сёлетніх выпускнікоў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ужо цяпер ёсць кінематаграфісты, якія не раз перамагалі на міжнародных фестывалях, даказвалі свой прафесіяналізм не словамі, а фільмамі. Магчыма, іх узровень недастаткова высокі для кінастудыі? Але ж дзе маладым шукаць досвед, калі іх не прымаюць нават на першую сур’ёзную працу? Хочацца, каб «маладая кроў», якая можа дапамагчы аднавіць беларускі кінематограф, знайшла сваю працу і каб праца знайшла сваіх таленавітых рэжысёраў.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.