Вы тут

Вяртанне


...Чарговы раз мы, унукі, з'ехаліся дамоў, «да дзеда», калі яго самога ўжо не было. Не ўставала з ложка і наша бабуля. Яна была амаль без памяці, а таму не магла зразумець, хто да яе прыйшоў і навошта.


Чаго ў гэтым выпадку чакаць гасцям, на што спадзявацца? Пастаяўшы перад ложкам, мы ўжо збіраліся пайсці, калі муж старэйшай сястры раптам загаварыў з бабуляй на яе і сваёй роднай мове:

— Бабуся, цэ я, Васыль, чоловік вашой унучкі Олэны. Вы мэнэ пізнаэце?

Пасля гэтых слоў вочы ў старэнькай застылі ў здзіўленні, у зрэнках прамільгнулі іскрынкі асэнсаванасці, а трохі пазней, нібы вільгаць на донцы свежай крынічкі, запалілася святло такой звычнай для нас... пяшчоты:

— Пізнала, сынок, — сказала бабуля. — Усіх вас пізнала!

...Жыватворная сіла мовы! Менавіта яна — родная — вярнула тады да жыцця нашую бабулю — яшчэ на паўгода.

Алесь ЛІСІЦКІ, г. Петрыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».