Вы тут

Жыльцы супраць «100 грамаў»


У Віцебску жыхары шматпавярховага дома супраць таго, каб на першым паверсе працавала чарачная.

Называюць гэту ўстанову грамадскага харчавання, дарэчы, вельмі сімвалічна — чарачная «100 грамаў». Шыльда з такой назвай вісіць і пры яе ўваходзе, хоць у Гандлёвым рэестры назва аб'екта — «Чарачная». Журналіста запрасілі на дваровы сход.


«Думалі, што будзе піцэрыя»

А дзявятай гадзіне вечара ў двары жылога дома №18 на вуліцы Чапаева было шумна. Жыльцы на чале з кіраўніком таварыства ўласнікаў жылля сабраліся, каб абмеркаваць праблемы. І ў першую чаргу «топавую» тэму: пра «100 грамаў».

Жарсці кіпелі. Перыядычна здавалася, што без, як кажуць у народзе, 100 грамаў не абысціся. У прыватнасці, шмат нараканняў пачуў кіраўнік таварыства ўласнікаў жылля. Маўляў, чаму дапусцілі?..

Вулічныя «спікеры» і «маўчуны» пакідалі подпісы ў звароце да ўлады. Павышаючы тон, гаварылі, што збіраюцца пісаць скаргу і ў рэспубліканскія органы ўлады. Некалькі чалавек былі вельмі рады візіту карэспандэнта з рэдакцыі дзяржаўнай газеты...

Суразмоўцы расказалі, што чарачная пачала працаваць восенню мінулага года. Вялікае памяшканне было здадзена ў арэнду ўласнікам вядомай у абласным цэнтры кампаніі, якая спецыялізуецца на грамадскім харчаванні. Яе фірмавыя піцэрыі вельмі папулярныя ў гараджан і гасцей горада.

— Мы і думалі, што чарговая піцэрыя запрацуе ў нашым доме. Але, на жаль, адкрылася чарачная, — расказвае вельмі эмацыянальная жанчына.

Пакуль у натоўпе абмяркоўвалі тэму, побач гулялі і забаўляліся юныя жыльцы. Вядома, можна зразумець дарослых. Іх дзеці штодня бачаць нецвярозых, якія выходзяць са «100 грамаў». Ды і чарку-другую апошнія выпіваюць у месцы побач з дзіцячым садком і сярэдняй школай.

Крэатыўная рэклама, але...

Шчыра кажучы, «пунктаў» для таго, каб пасядзець за кубачкам кавы або чаркай больш моцнага напою ў абласным цэнтры параўнальна мала. А дом, пра які ідзе гаворка, знаходзіцца ў даволі элітным месцы. Побач — Цэнтральны спартыўны комплекс. Праз пару-тройку прыпынкаў грамадскага транспарту — галоўная сцэна фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». А недалёка ад амфітэатра знаходзяцца органы ўлады, сімвал горада — ратуша. Пры ўсім гэтым, вуліца Чапаева ў параўнальна ціхім раёне. Недалёка — рэчка, у гонар якой атрымаў назву Віцебск, на берагах — парк адпачынку...

Жыць і радавацца толькі. Яшчэ тры гады не прайшло, як дом, у якім больш за 200 кватэр, здалі ў эксплуатацыю. Шматпавярховік, дарэчы, адзін з самых высокіх — 18-19 паверхаў. І тут, як той казаў, на табе — праблемы...

— Бяда яшчэ і ў тым, што ўваход у «100 грамаў» паміж двума пад'ездамі. Нецвярозыя з установы выходзяць у тым ліку і каб пакурыць. А колькі разоў біліся! Міліцыю выклікалі, каб парадак навялі, — расказвае пенсіянерка.

Наліваюць у «100 грамах» да 23.00. І без выхадных. Непрыемнасць суседства ўзмацняе «крэтыўная» рэклама піцейнай.

— Над дзвярыма, уявіце, лозунг: «Заходзь — ужо наліваюць». На караценькіх шторках былі надпісы: «Сто грам — не стоп-кран», «Адвёў жонку ў фітнес, заходзь да нас, накачаем», «Купіў машыну — абмыем!». Праз месяц над дзвярыма вывесілі плакат: «З 8 раніцы пахмяляем, да 23 наліваем!», — расказваюць жыльцы. Пра гэта яны напісалі на інтэрнэт-форуме бацькоў Віцебска. Народ, каментуючы, не хаваў эмоцый... Асартымент закускі, як адзначаюць пастаянныя наведвальнікі, чыста «стаграмовы». Напрыклад, бутэрброды, хлеб, селядзец, агурок... Плюс чабурэкі і некалькі відаў супоў.

— А вось прыстойнай кавы ў іх няма. Хацела латэ або капучына, а мне прапанавалі бурды, прабачце, размяшаць: тры ў адным! — канстатавала жыхарка дома.

Звярталіся, будуць

Пасля звароту ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна «вясёлыя» плакаты, якія заклікаюць ужываць алкаголь, перавесілі «тварам» унутр. Плакат-шторка аблямоўвае знутры вокны ўстановы. І наведвальнікі чытаюць надпісы, а не людзі на вуліцы, як раней.

Чарачная ўзятая на кантроль аддзелам унутраных спраў. Прынятае рашэнне, як адзначана ў афіцыйным адказе, «арыентаваць нарады ППС да месца знаходжання названай піцейнай установы». З яе кіраўніком правялі тлумачальную размову.

А ці насамрэч законна было адкрываць чарачную ў жылым доме? Як адзначаюць ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага гарвыканкама, гэта не супярэчыць адпаведным санітарным нормам і гігіенічным нарматывам.

Жыльцы таксама незадаволеныя тым, што без згоды таварыства ўласнікаў замацавалі на фасадзе выцяжную сістэму. На погляд незадаволеных, выканана яна няправільна. Шум падчас функцыянавання чуюць жыхары ў кватэрах нават на вялікай вышыні. Ды і пах ежы з чарачнай можна адчуць за дзясяткі метраў ад яе. У тэхнічных нюансах, безумоўна, павінны разабрацца спецыялісты.

Жыльцы, пазіцыю якіх не разумеюць, прапаноўваюць уявіць сабе: хацелі б вы жыць у такім доме? Я асабіста, як жыхар хрушчоўкі, так. Але суседства з установай, дзе да ночы можна выпіць, не парадуе нікога.

Звароты ў розныя інстанцыі па дапамогу ад жыльцоў яшчэ будуць. Карэспандэнт таксама ўжо праінфармаваў гарвыканкам пра пачутыя праблемы. «Звязда» сочыць за працягам гэтай нестандартнай гісторыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Каментары

Пора закрывать. Вот я бы не хотел, чтобы в моем доме открылось что-то похожее. На самом деле, какой абсурд, что из-за владельца этой бухальни страдает весь дом. Надеюсь городские власти в скором времени прикроют это злочасное заведение.
Это заведение изначально не должно существовать в жилом доме,хитрый ход и вместо пиццерии сделали пивную лавочку.Придет день и этот трест "Арена пива" лопнет по швам,вот эти упыри кто открыл локти будут кусать.Не долго музыка играла...
В начале века на улице Ленина было кафе Лакомка. Вот там вечно собирались самые некультурные товарищи Витебска за чаркой дешевого винца. И туалета в заведении не было, бегали во внутренний дворик, к подъездам. Это было действительно ужасно. А эти 100 грамм - еще нормальное заведение....

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».