Вы тут

Наша агульнае свята


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 72-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, выдатным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.


«Гэта свята нагадвае нам аб сумесным шляху, пройдзеным брацкімі народамі, аб адзінстве гісторыі і духоўнага вопыту, перамогах і перажытых выпрабаваннях, — гаворыцца ў віншавальным пасланні беларускага лідара Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. — Сімвалічна, што беларусы і расіяне беражліва захоўваюць памяць аб вялікім подзвігу продкаў, перадаюць з пакалення ў пакаленне гістарычную праўду аб той страшнай вайне і разам будуюць будучыню».

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні таксама Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку і Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі. Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенку, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны таксама Старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».