Вы тут

Хто можа атрымаць вышэйшую адукацыю без здачы ЦТ?


Міністэрства адукацыі вызначыла пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навучальныя планы якіх інтэграваныя з навучальнымі планамі першай ступені вышэйшай школы.


Іх выпускнікі маюць права атрымліваць вышэйшую адукацыю ў больш кароткія тэрміны. Да таго ж пры паступленні на скарочаныя тэрміны навучання абітурыенты ўдзельнічаюць у конкурсе на падставе ўнутранага экзамену па дзвюх спецыяльных дысцыплінах, якія яны вывучалі ў каледжы, і не здаюць ЦТ. У пералік увайшлі больш як 150 спецыяльнасцяў.

Сярод іх, напрыклад, «дашкольная адукацыя» і «выхаваўчая работа ў групе падоўжанага дня». Выпускнікі каледжаў, якія навучаліся па гэтых спецыяльнасцях, могуць паступаць у ВНУ на спецыяльнасць «дашкольная адукацыя» на скарочаны тэрмін навучання.

Вучыцца ў ВНУ на псіхолага па скарочаных тэрмінах змогуць выпускнікі каледжаў, якія навучаліся на спецыяльнасцях «дашкольная адукацыя» і «пачатковая адукацыя». Навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасцях «тэхналогія перапрацоўкі расліннай і жывёльнай сыравіны» і «тэхналогія харчовай вытворчасці» дае магчымасць паступаць на скарочаны тэрмін навучання ў ВНУ на спецыяльнасць «біятэхналогія». Спецыяльнасць «ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» дае пропуск на «біяэкалогію». Спецыяльнасці «шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый» і «сістэмы радыёсувязі, радыёвяшчання і тэлебачання» — на «ахову інфармацыі ў тэлекамунікацыях». «Медыка-дыягнастычная справа» і «сястрынская справа» — на «медыцынскую экалогію».

Абітурыенты могуць знайсці поўны пералік спецыяльнасцяў на партале Міністэрства адукацыі ў раздзелах Абітурыенту//Для тых, хто паступае ва ўстановы вышэйшай адукацыі//Прыём 2017.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вышэйшая адукацыя — без здачы ЦТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».