Вы тут

«Чырвонка. Чырвоная змена» атрымала ўзнагароду


Учора падчас ХХІ Міжнароднай выстаўкі «СМІ ў Беларусі» былі падведзены вынікі нацыянальнага конкурсу сродкаў масавай інфармацыі «Залатая ліцера» за 2016 год. У намінацыі «Найлепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі» галоўную ўзнагароду атрымаў маладзёжны дадатак газеты «Звязда» — «Чырвонка. Чырвоная змена».


Галоўны яе дэвіз — маладыя пішуць для маладых і пра маладых. Гэта азначае, што практычна ўсе аўтары — або штатныя маладыя спецыялісты-журналісты, або студэнты, або школьнікі. Па сутнасці, маладзёжны дадатак з'яўляецца творчай пляцоўкай для самавыяўлення моладзі.

«Звязда» таксама стала лаўрэатам прэміі ў намінацыях «Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі», дадатак «Союз-Евразия» атрымаў дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі». А ўласны карэспандэнт «Звязды» па Магілёўскай вобласці Нэлі Зігуля стала лаўрэатам у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр».

Загаловак у газеце: Дарослая ўзнагарода — маладзёжнаму дадатку

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.