Вы тут

Раім схадзіць


Турнір па фрысбі, фестываль вулічнай ежы, велакарнавал і выстава гравюр Рэмбранта – афіша «Звязды» з 8 па 14 мая.


Турнір «#ПриветФрисби»

Фота: activezone.by

Дзе: Лошыцкі парк (пр-д Чыжэўскіх, 10)

Калі: 9 мая, 11:00

Колькі каштуе: бясплатна

Для ўдзелу неабходна сабраць каманду з 4-8 чалавек і запоўніць форму. Галоўнае патрабаванне да ўдзельнікаў – адсутнасць вопыту гульні на прафесійных спаборніцтвах па алцімату.

Удзел бясплатны, а лепшыя каманды атрымаюць прызы.


Фестываль вулічнай ежы Vulitsa.Ezha

Фота: kaktutzhit.by

Дзе: Дрымлэнд (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 13-14 мая, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

У чарговы раз арганізатары фестывалю збяруць адзін з самых вялікіх і разнастайных фудкортаў у краіне: госці змогуць выбраць з больш чым 35 удзельнікаў! Да добра знаёмых па папярэдніх фестывалях дадасца парачка пачаткоўцаў, якія прыўнясуць яшчэ больш гастранамічнай разнастайнасці.

Гасцей фестывалю чакаюць 2 сцэны з выдатнай музыкай, handmade market, кулінарная зона з майстар-класамі, вялікая дзіцячая зона, кінатэатр пад адкрытым небам.


Велакарнавал «Viva Ровар»

Фота: anysports.tv

Дзе: Парк Перамогі (пр-т Пераможцаў)

Калі: 13 мая, 13:30

Колькі каштуе: бясплатна

Ужо па традыцыі тысячы веласіпедыстаў праедуць маляўнічым парадам па праспекце Пераможцаў, а ў парку Перамогі ўдзельнікаў будзе чакаць яркі фестываль.

На пляцоўцы на беразе Камсамольскага возера разгорнецца каля 20 забаўляльных пляцовак: будуць велаконкурсы і конкурсы карнавальных касцюмаў, розныя спаборніцтвы, фотазоны, цэлая зона навукі і вынаходак, спартыўная зона «Веласіпеднага клуба», выступленні вядомых артыстаў і мноства падарункаў і прызоў ад арганізатараў. Для самых маленькіх удзельнікаў свята будзе функцыянаваць асобная дзіцячая пляцоўка «Сочны горад».

Рэгістрацыя на сайце vivarovar.by да 11 мая.


Музей марозіва «Белы полюс»

Фота: Надзея Бужан.

Дзе: Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 31 ліпеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 5 р., 3 р. – дзеці

10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасці марозіва і яшчэ больш за паўсотні экспанатаў, а на дэсерт – новы гатунак аднайменнага пламбіру «Белы полюс» у падарунак усім наведвальнікам. Усё гэта чакае вас да канца ліпеня ў ТЗЦ Galleria Minsk. 


Выстава «Вялікі Рэмбрант»

Фота: Яўген Пясецкі

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 3 ліпеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 12 р., 6 р. – школьнікі; 15 р. (выхадны дзень), 7 р. – школьнікі (выхадны дзень)

5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала сваю працу выстава «Вялікі Рэмбрант». Гэта першая поўнамаштабная выстава гравюры вялікага галандца Рэмбранта ў Мінску. Шэсцьдзесят дзевяць арыгінальных графюр прывезены ў музей з італьянскай прыватнай калекцыі Элізы Марэці.


Выстава «Забытыя казкі»

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 28 мая, 10:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

28 красавіка адкрылася персанальная выстава Сяргея Каваля «Забытыя казкі».

У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці жывапісных твораў аўтара, якія створаны ім у асноўным на працягу апошніх некалькіх гадоў.


Выстава «Чарнобыль. Погляд з сапраўднага»

Фота: chernobil.info

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 21 мая, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава паказвае вынік фотаэкспедыцый Уладзіміра Вераб'я, у якіх няма індустрыяльных ландшафтаў. Увазе гледачоў прапануюцца фотазамалёўкі рахманай прыгажосці прыроды, якая пераадольвае наступствы чарнобыльскай катастрофы.


Выстава «Сула. Непарыўнае-2»

Фота: histmuseum.by

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Калі: па 10 мая, 10:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта «Сула. Непарыўнае», які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

У гэты раз наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна-белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву «Талака» і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі. 

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.


Выстава «Мастак і горад»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Плошчу Якуба Коласа (Мінск)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: бясплатна

27 красавіка на плошчы Якуба Коласа ў чарговы раз адкрыўся выяўленчы праект «Мастак і горад».

Выстава ўпрыгожвае плошчу Якуба Коласа на працягу 4 месяцаў ужо 6 гадоў запар. У гэтым годзе ў рамках трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў.


Выстава-галерэя 3D-карцін

Фота: galleria-minsk.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 1 чэрвеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: будні дзень: 5 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці; выхадны дзень: 7 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці

У ТЗЦ Galleria Minsk вас чакае ўнікальная калекцыя 3D-карцін, якія ажываюць пад аб'ектывам фотакамеры. Тут кожны наведвальнік становіцца не проста гледачом, а непасрэдным удзельнікам сюжэту любой карціны. Таму фотаздымка не толькі не забароненая, але і з'яўляецца неад'емнай часткай выставы-галерэі.


Выстава «Star Wars. Акадэмія джэдаяў»

Фота: sunhome.ru

Дзе: ГЦ ALL (Даўгінаўскі тракт, 178)

Калі: па 25 чэрвеня, 10:00-21:00

Колькі каштуе: 5 р.

На выставе «Star Wars» вы можаце акунуцца ў фантастычны свет супрацьстаяння сіл дабра і зла, паглядзець на імперыю Джабы Хата ў лёдзе, паўдзельнічаць у касмічных бітвах з верным памочнікам дроідам R2-D2, убачыць жывых герояў культавай сагі і галоўнае – прайсці пасвячэнне ў джэдаі!

На базе інтэрактыўнай выставы адкрыта ўнікальная для Беларусі Акадэмія джэдаяў. Усім наведвальнікам выдаюцца светлавыя мячы і спецыяльныя ўборы, у якіх можна адчуць сябе сапраўднымі героямі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».