Вы тут

Прэзідэнтам Францыі стаў Эмануэль Макрон


Па выніках падліку 99,9% бюлетэняў кандыдат-цэнтрыст Эмануэль Макрон набраў 66,06%, а яго суперніца Марын Ле Пен - 33,94%.


Фота: Getty

Рэкордна высокай была колькасць пустых або сапсаваных бюлетэняў і выбаршчыкаў, якія не галасавалі.

Міністэрства ўнутраных спраў Францыі афіцыйна прызнала Макрона пераможцам гэтых выбараў.
39-гадовы Макрон стаў самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны.

Падлічаны практычна ўсе бюлетэні як на участках на тэрыторыі Францыі, так і за мяжой. Разрыў у цэлых 33 працэнтныя пункты паміж кандыдатамі быў большы, чым прадказвалі праведзеныя перад выбарамі апытанні.

У той жа час высокай аказалася колькасць французаў, якія не прагаласавалі ні за аднаго з кандыдатаў - такіх было 25,38%.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.