Вы тут

Сёння пройдзе першы паўфінал «Еўрабачання—2017»


Першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне—2017» адбудзецца ў Кіеве ўжо сёння ўвечары. За права выйсці ў фінал шоу ў прамым эфіры будуць змагацца 18 краін.


На сцэне Міжнароднага выставачнага цэнтра свае конкурсныя кампазіцыі прадставяць выканаўцы са Швецыі, Грузіі, Аўстраліі, Албаніі, Бельгіі, Фінляндыі, Азербайджана, Партугаліі, Грэцыі, Малдовы, Чэхіі, Кіпра, Арменіі, Славеніі, Латвіі, Ісландыі, Чарнагорыі і Польшчы.

Напярэдадні ў Кіеве адбыліся дзве генеральныя рэпетыцыі першага паўфіналу, адну з якіх паглядзелі і нацыянальныя журы краін, якія сёння будуць рабіць выбар.

Беларускія гледачы, па правілах конкурсу, за ўдзельнікаў першага паўфіналу галасаваць не могуць. Падтрымаць свайго фаварыта, за выключэннем NAVIBAND, мы зможам у другім паўфінале, які адбудзецца 11 мая і ў фінале — 13 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі: «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», а таксама сайты tvr.by і eurovision.tv. Каментаваць шоу будзе журналіст Агенцтва тэленавін Яўген Перлін. Трансляцыя пачнецца ў 23.00.

Нагадаем: права прымаць «Еўрабачанне—2017» Украіна атрымала пасля перамогі спявачкі Джамалы з песняй «1944» на конкурсе ў Стакгольме ў мінулым годзе. Акрамя таго, Кіеў ужо прымаў «Еўрабачанне» — у 2005 годзе пасля перамогі на конкурсе ў Стамбуле годам раней спявачкі Русланы.

Ганна БАГІНО

Фота eurovision.tv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».