Вы тут

Эпісталярныя эмоцыі


Гісторыя перакладу рамана Міхася Лынькова «Векапомныя дні» на рускую мову


Міхась Лынькоў

Выхад рамана-эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні», як бы ні ацэньвалі гэты твор крытыкі, быў падзеяй не толькі ў беларускай, але і ва ўсёй савецкай літаратуры. Праца, што пісьменнік пачаў яшчэ ў ваенныя гады, па розных прычынах на пэўны час прыпынялася. Але ў 1948 г. М. Лынькоў вызваліўся ад кіраўніцтва Саюзам пісьменнікаў БССР, палепшылася таксама здароўе жонкі Соф’і Захараўны (у яе быў сур’ёзны пералом). Пісьменнік актыўна займаецца напісаннем рамана. Перакладчык і добры сябар Міхася Ціханавіча Яўген Мазалькоў, які жыў і працаваў у Маскве, напрыканцы 1948 г. паведаміў, што раманам зацікавілася выдавецтва «Гослитиздат» (пазней — «Художественная литература») і ён гатовы прыступіць да перакладу. Але ў гэтым выдавецтве раман на рускай мове не выйшаў. І першым перакладчыкам твора быў не Я. Мазалькоў.

Паміж перакладчыкамі

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца дакументы, якія раскрываюць няпростую гісторыю перакладу і выдання «Векапомных дзён» на рускай мове. Гэта перапіска М. Лынькова з Я. Мазальковым і лісты пісьменніка, перакладчыка і дысідэнта В. Тарсіса да М. Лынькова.

Перада мной ліст М. Лынькова да Я. Мазалькова ад 24 снежня 1948 г. У ім мы чытаем, што менавіта Яўгена Сямёнавіча беларускі пісьменнік хацеў бы бачыць перакладчыкам рамана:

«Польщён твоими разговорами в Гослитиздате, но всё же это дело ещё некоторого будущего, книга ведь не закончена, она только начата…

Одним словом, всё, что будет у меня готово, ты будешь иметь руками — сможешь — при случае и при желании — дать по кусочку куда-нибудь…

Что касается дальнейших судеб книги — смотри сам. Понятно, что никаких других переводчиков я не ищу и искать не буду» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 420, л. 7—7 адв.).

Апрача Я. Мазалькова, разглядаліся кандыдатуры такіх перакладчыкаў, як П. Кабзарэўскі, Д. Осін і К. Цітоў, дакладней, магчымасць сумеснай працы Яўгена Сямёнавіча з імі. Але ніводзін з іх удзелу ў перакладзе «Векапомных дзён» не возьме.

Напрыканцы 1948 г., атрымаўшы 11 і 12 нумары «Полымя» з пачаткам рамана, Я. Мазалькоў адразу пераклаў кавалак тэксту і аддаў на радыё. З яго лістоў мы даваедваемся, што на 1949 год ён планаваў пераклад рамана як сваю асноўную працу.

Вясной 1950 г. М. Лынькоў завяршыў першую кнігу эпапеі. Рукапіс ён прывёз Я. Мазалькову ў Маскву ў снежні. Аднак сітуацыя ўскладнілася. У пісьме да М. Лынькова 24 студзеня 1951 г. Яўген Сямёнавіч напісаў: «Только на днях засел за “Незабываемые дни”, …одолел уже процентов 60. … Говорю тебе от всей души — мне очень хотелось бы перевести весь роман, сделать всё по-своему и целиком отвечать за перевод. Но со здоровьем у меня неважно… Боюсь, что физически я не смогу довести дело до конца или очень затяну работу. Очень жалко отказываться от этой работы — интересной во всех отношениях и не знаю, что делать» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 387, л. 6).

У канцы чэрвеня 1951 г. М. Лынькову даслаў ліст Валерый Тарсіс. Інфармацыя, якая ў ім змяшчалася, Міхася Ціханавіча збянтэжыла. В. Тарсіс напісаў, што прыступае да перакладу «Векапомных дзён» для выдавецтва «Советский писатель», і прасіў выслаць яму адрэдагаваныя першыя чатыры часткі рамана. М. Лынькоў адразу ж піша ліст Я. Мазалькову, у якім паведамляе пра сітуацыю і пытаецца, ці зможа ён быць перакладчыкам паловы кнігі і яе асноўным рэдактарам. Адказ быў катэгарычны: «Переводить с Тарсисом “на пару” я не буду и тем более никогда не соглашусь редактировать его перевод. Слишком мы разные люди и поразному работаем» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 387, л. 9).

М. Лынькоў адпісаў В. Тарсісу, што адмаўляецца ад яго прапаноў, бо не хоча падводзіць Я. Мазалькова, з якім дамовіліся пра пераклад раней. В. Тарсіс жа, калі яму верыць, не дачакаўся гэтага адказу і прасіў Міхася Ціханавіча выслаць яму рукапіс і рэцэнзію К. Крапівы. На пытанне М. Лынькова, чаму выдавецтва не апавясціла яго афіцыйна пра пачатак працы над перакладам, В. Тарсіс сказаў, што план 1952 года будзе зацверджаны сакратарыятам ССП толькі ў верасні — кастрычніку. А ўлічваючы вялікі аб’ём кнігі і яе значнасць для рускага чытача, вырашылі фарсіраваць работу.

 Атрымліваецца, В. Тарсіс апярэдзіў Я. Мазалькова? На самай справе не. Міхась Ціханавіч, відаць, здзівіўся, калі ў пісьме Валерыя Якаўлевіча ад 3 жніўня 1951 г. прачытаў наступнае: «С Евгением Семеновичем я уже веду второй год переговоры о том, чтобы мы перевели Вашу книгу сообща. Но принципиально соглашаясь на это, он в то же время практически отказывается, ссылаясь на свою перегруженность… И на днях Евгений Семенович мне сказал, чтобы я переводил один» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 418, л. 2).

Так або інакш, сумеснай працы, хутчэй за ўсё, не атрымалася б. Як стала вядома, да ўдзелу ў перакладзе іншых людзей С. Кір’янаў ставіўся адмоўна. Прычына — указанне дырэктыўных органаў, каб кнігу кожнага аўтара даручаць толькі аднаму перакладчыку.

Тытульны ліст выдання 1953 г

Паміж выдавецтвамі

С. Кір’янаў настойліва прасіў, каб рукапіс перакладу быў здадзены ў лістападзе 1951 года. Час падціскаў, таму, каб ніхто не замінаў працаваць, В. Тарсіс у верасні з’ехаў у Сочы. Тым часам у ЦК было прынята рашэнне: спачатку раман будзе выдадзены не ў «Советском писателе», а ў выдавецтве «Воениздат». У лісце ад 18 снежня 1951 г. В. Тарсіс напісаў:

«Рукопись получил и уже отнёс её в “Воениздат”. Она значится у них в плане, который в январе будет утверждаться, и они хотят её издать в первом полугодии. С “Сов. писателем” они договорятся. Полковник Козлов (Іван Цімафеевіч, адказны работнік выдавецтва. — Р. Д.) мне заявил: “Эта книга наша и мы должны её первые дать читателю”» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 418, л. 9).

«Воениздат» выдаў першую кнігу «Незабываемых дней» на пачатку 1953 г. накладам у 45 тысяч асобнікаў. Масавае выданне рамана выйшла крыху пазней, а ў 1954 г. «Незабываемые дни» вытрымалі яшчэ два перавыданні.

Па словах В. Тарсіса, усе ў «Воениздате» казалі, што гэта лепшая з ваенных кніг, сапаўдная народная эпапея. Ці не ў кожным лісце ён выказваў сваё захапленне раманам, пісаў М. Лынькову пра хвалебныя водгукі іншых людзей. Хваліў таксама «Воениздат» за якасную працу. Тады Валерый Якаўлевіч яшчэ не ведаў, з якімі цяжкасцямі давядзецца сутыкнуцца пры выданні перакладу другой кнігі. На працягу некалькіх гадоў М. Лынькоў працаваў над другой часткай рамана. Пераклад яе В. Тарсіс завяршыў у 1957 г., а ў 1958, да 40-годдзя Савецкай Арміі, у «Воениздате» было запланавана яе выданне. Але па пэўных прычынах ні ў 1958, ні ў наступныя два гады выдавецтва кнігу не выпусціла. У В. Тарсіса была тэлефонная размова з І. Казловым, змест якой ён перадаў Міхасю Ціханавічу ў пісьме 1 красавіка 1960 г.: «Этот мерзавец мне сказал на мою реплику о том, что рукопись у него лежит третий год, — что Воениздат не заключал с ним договора, а без денег он работать не мог. Какая подлая свинья! Я ему ответил, что стыдно ссылаться на такие мелочи, что так поступают люди, лишенные совести, а он мне опять спокойно возразил, что я, мол, напрасно волнуюсь, что всё это в порядке вещей (“Вы же знаете, что я всё делаю долго. Кстати, Михаил Тихонович ни в чем меня не упрекает, внимательно читает рукописи, которые я ему посылаю по частям, и спокойно ждет конца работы”). На это я ему ответил: “К сожалению, ангельская кротость таких золотых людей, как Михаил Тихонович, порождает гнусный произвол таких, как вы…”» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 423, л. 7 адв.—8).

Сітуацыя ўскладнялася яшчэ тым, што ніякае іншае выдавецтва не магло выдаць кнігу, паколькі правам першага выпуску валодаў «Воениздат». Паход В. Тарсіса ў ЦК праблему не вырашыў. Там яму сказалі, што «ЦК не может вмешиваться в дела Воениздата, поскольку Политуправление автономно и отдел культуры не может ему указывать. Во-вторых, …если бы шло дело о книге на тему сегодняшнего дня, то можно было бы параллельно выпустить, а книги исторические не так срочны» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 422, л. 9 адв.—10). Тым часам заказы на «Незабываемые дни», па словах В. Тарсіса, перавышалі 200 тысяч асобнікаў.

«Падарунак» лёсу

Уся гэта гісторыя з выданнем перакладу другой кнігі «Векапомных дзён» адбілася на ўнутраным стане В. Тарсіса, спарадзіла ў яго душы буру негатыўных эмоцый. Ён адчуваў сваю віну перад М. Лыньковым, хоць на самай справе дапамагчы нічым не мог, і вельмі з-за гэтага перажываў. Вось найбольш паказальныя вытрымкі з яго лістоў:

 «Всё это так меня нервирует, что я не могу оправиться. Частенько целый день лежу на постели, и голова у меня кружится, разумеется, не от успехов. Наши издательства превратились в такие цитадели бюрократизма, что могут привести в отчаяние даже оптимистов, но я к ним не принадлежу» (24.10.1958, ф. 191, воп. 1, адз. зах. 422, л. 10 адв.—11). «От сознания своего бессилия в борьбе с этими гнусными бюрократами, я так озлоблен, что не в состоянии мирно разговаривать со всей этой сволочью» (08.01.1959, ф. 191, воп. 1, адз. зах. 422, л. 14 адв.).

«Подлые чиновники унижают людей творческих, как им вздумается… Они даже не взглянули на оригинал Вашего романа, “редактировали”, сглаживая своеобразие, лишь бы не попалось два раза “было” в соседних строках» (20.12.1959, ф. 191, воп. 1, адз. зах. 422, л. 30 адв.—31).

У лістах В. Тарсіса пачынаюць дамінаваць сумны настрой, расчараванасць, прыгнечанасць. Яшчэ раней ён пісаў М. Лынькову, што перастаў верыць у чалавечнасць чалавецтва. Міхась Ціханавіч Лынькоў быў адным з нямногіх, каму ён мог адкрыць сваю душу.

Другая кніга «Незабываемых дней» убачыла свет толькі вясной 1961 г. Наступным крокам мусіла быць поўнае выданне рамана на рускай мове. Аднак падзеі набылі нечаканы паварот. 23 жніўня 1962 г. пасля публікацыі ў часопісе «Грани» аповесці «Сказание о синей мухе» В. Тарсіса змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе ён прабыў сем месяцаў. Далей было выключэнне з КПСС і Саюза пісьменнікаў, пазбаўленне савецкага грамадзянства і выезд за мяжу без права вяртання ў СССР. «Векапомныя дні» ў перакладзе В. Тарсіса, зразумела, друкавацца больш не маглі. Так лёс «падарыў» Яўгену Мазалькову магчымасць зрабіць уласны пераклад эпапеі.

Раман ДУБАШЫНСКІ, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ

 Фота з фондаў БДАМЛМ.

(Цытаты прыведзены на мове арыгінала.)

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.