Вы тут

Школьнікі ў Мінску ўзламалі кіёск


Ноччу ў Маскоўскім раёне сталіцы невядомыя, узламаўшы навясны замок, адчынілі гандлёвы павільён. З яго былі скрадзены электронныя цыгарэты і навушнікі агульным коштам 770 рублёў.


Быў прызначаны шэраг крыміналістычных экспертыз. Праваахоўнікі ўстанавілі, што да злачынства могуць быць датычныя трое непаўналетніх, што пражываюць на тэрыторыі раёна. Як паведамілі ў Маскоўскім РУУС г. Мінска, падазраваныя — вучні сёмага, дзявятага і адзінаццатага класаў — былі затрыманы і прызналіся ў зробленым. Два з іх скрадзеную маёмасць захоўвалі дома. Школьнікам пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў або арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Разглядаецца таксама пытанне адміністрацыйнай адказнасці бацькі аднаго з затрыманых: маладому чалавеку яшчэ не споўнілася 16 гадоў і ён не можа знаходзіцца не дома ў начны час без суправаджэння дарослых.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.