Вы тут

Эксклюзiўная iнклюзiя ад БДПУ


Беларускаму дзяржаўнаму педагагiчнаму ўнiверсiтэту iмя Максiма Танка прысвоены статус базавай арганiзацыi дзяржаў — удзельнiц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў i спецыялiстаў у галiне iнклюзiўнай i спецыяльнай адукацыi. Такое рашэнне было прынята на пасяджэннi Савета па супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi СНД у Маскве.


Фота: sb.by

Як адзначае рэктар Аляксандр ЖУК, Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт мае глыбокiя гiстарычныя каранi, аўтарытэт i прызнанне ў якасцi самай магутнай навукова-педагагiчнай школы па падрыхтоўцы настаўнiкаў-дэфектолагаў. У вераснi 2016 года на базе БДПУ быў створаны Iнстытут iнклюзiўнай адукацыi. Ён падтрымлiвае цесныя сувязi з навуковымi i адукацыйнымi арганiзацыямi краiн СНД, Швецыi, Германii, Нарвегii i Нiдэрландаў. Мiжнароднае супрацоўнiцтва рэалiзуецца ў розных формах: выкананнi сумесных навуковых даследаванняў i рэалiзацыi мiжнародных праектаў, акадэмiчным абмене студэнтамi i выкладчыкамi, распрацоўцы сумесных праграм сеткавай магiстратуры.

Унiкальныя магчымасцi з'явiлiся ў сувязi з нядаўнiм адкрыццём у Iнстытуце iнклюзiўнай адукацыi ў партнёрстве з Дзiцячым фондам ААН (ЮНIСЕФ) Рэспублiканскага рэсурснага цэнтра iнклюзiўнай адукацыi. Ён дазволiць забяспечыць высокую якасць падрыхтоўкi будучых педагогаў, павысiць квалiфiкацыю ўжо практыкуючых педагогаў, а таксама кансалiдаваць намаганнi сiстэмы адукацыi i грамадзянскай супольнасцi ў забеспячэннi якасцi iнклюзiўнай адукацыi для ўсiх яе ўдзельнiкаў.

Надзея НIКАЛАЕВА

nikаlаеvа@zviаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.