Вы тут

Запрашаем на імпрэзу-прэзентацыю чацвёртага нумара “Маладосці”


 

18.05.2017 а 16-й у Купалаўскай бібліятэцы (вул. Харужай, 16) адбудзецца імпрэза-прэзентацыя чацвёртага нумара часопіса “Маладосць” – нумара, прысвечанага фантастыцы і, што асабліва важна, асобе пісьменніка і філолага Дж.Р.Р. Толкіна.

На нашай імпрэзе Вы найперш сустрэнецеся з прадстаўнікамі рэдакцыі – таленавітымі маладосцеўскімі калумністамі Святланай Курганавай і Кацярынай Светластражавай, а таксама – з рэдактарам аддзела прозы Маргарытай Латышкевіч.

Таксама можа будзе пазнаёміцца з шаноўнымі гасцямі нумара – талкіністамі з беларускага фандому “Уладар Пярсцёнкаў”. А разам з імі, можа быць, прыйдуць нават вусцішныя назгулы. Так што – на ўсякі выпадак – схавайце сваіх хобітаў.

Усе разам мы распавядзём Вам пра наш найноўшы нумар: што варта пачытаць, што варта паглядзець, пра што варта даведацца.

На імпрэзе будзе зроблены і маштабны анонс шостага нумара нашага часопіса, тэма якога – гістарычная рэканструкцыя (у самых розных праявах). Напрыклад, наведвальнікі змогуць пачуць сярэдневяковыя скандынаўскія балады (наш госць – перакладчык Яўген Папакуль). Яшчэ да нас завітаюць госці з гурта Hardwood – каб распавесці пра музыку Сярэднявечча. А можа, яшчэ і каб патанчыць з наведвальнікамі імпрэзы, хто ведае.

А яшчэ, вядома, абавязкова будуць вершы – найперш ад дэбютанта №6 Марыны Дубень. У кожным вершы – свая рэканструкцыя рэальнасці, сумесь сучаснасці з гісторыяй, рэальнасці з фантазіяй.

Адным словам, будзе і цікава, і весела.

Запрашаем!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?