Вы тут

Мінчанка вербавала «жрыц кахання» для «работы» на Кіпры


У дачыненні да 25-гадовай мінчанкі, якая ўжо адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі, распачата крымінальная справа за арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй і стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй.


Гэтую дзяўчыну яшчэ ў верасні 2016 года затрымалі ў Мінску ў Нацыянальным аэрапорце. Тады ў яе багажы выявілі таблеткі блакітнага колеру, схаваныя ў шкарпэтку. Дзяўчына вярнулася з Кіпра. Экспертыза ўстанавіла, што ў багажы мінчанка перавозіла кантрабандай экстазі. Па дадзеным факце дзяўчыну асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з МУС высветлілі, што са снежня 2015 года па студзень 2016-га праз інтэрнэт дзяўчына ўцягнула і спрабавала вывезці ў горад Эркан Паўночнага Кіпра для занятку прастытуцыяй 28-гадовую мінчанку. Устаноўлена, што дзяўчына разам са сваімі саўдзельнікамі з Беларусі, Расіі і Украіны завербавалі яшчэ больш за дзесяць беларусак, а таксама грамадзянак Лівана, Малдовы, Казахстана, Украіны, Расіі.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, прастытуцыяй дзяўчаты павінны былі займацца абавязкова, нават калі першапачаткова агаворвалася, што яны будуць толькі танцаваць у клубе. У спіртныя напоі ім падмешвалі наркотыкі, каб здушыць іх волю да супраціўлення.

Зараз беларускі вярнуліся на Радзіму, асноўная фігурантка адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі, а ў дачыненні да яе беларускіх і расійскіх саўдзельнікаў праводзяцца праверачныя мерапрыемствы і неабходныя следчыя дзеянні.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.