Вы тут

Адпачынак у беларускіх санаторыях карыстаецца попытам


Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Генадзь Балбатоўскі. Так, за першы квартал у нашу краіну паправіць здароўе прыехала гасцей на дзве тысячы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Адпаведна, прырост выручкі склаў 26 працэнтаў. Усё больш становяцца запатрабаванымі і дадатковыя паслугі, якія не ўваходзяць у кошт пуцёўкі. Між іншым, сёння ў нашай краіне практычна няма санаторыяў, якія б аказвалі менш за дзвесце відаў паслуг.


Фота: hometravel.ru

Людзям, якія ў летні час хочуць заняцца сваім здароўем, пра адпачынак трэба паклапаціцца загадзя. Так, у санаторыях Цэнтркурорта ўжо забраніравана і прададзена на чэрвень 75 працэнтаў пуцёвак, ліпень — 85, жнівень — каля 80.

Трэба сказаць, што на гэты год не прагназуецца вялікага росту кошту на падобны адпачынак. Так, у сярэднім дзень у санаторыі не павінен абысціся больш чым у 55 рублёў. Па выніках першага квартала, койка-месца адпачывальнікам каштавала 46 рублёў, прычым у лютым цэны на пуцёўкі нават былі зніжаны ў параўнанні са снежнем.

Тым, хто не гатовы набыць пуцёўку на поўны курс лячэння, санаторыі могуць прапанаваць туры выхаднога дня са скарочанай аздараўленчай праграмай. Між іншым, з увядзеннем бязвізавага рэжыму ў Белавежскай пушчы і на Гродзеншчыне павялічыўся попыт на такія паслугі з боку найбліжэйшых нашых суседзяў.

Ствараюцца ў нашай краіне і спрыяльныя ўмовы для летняга адпачынку дзяцей. Так, на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі ў 2017 годзе з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена больш за 37 мільёнаў рублёў, у тым ліку каля паўмільёна — на падрыхтоўку стацыянарных летнікаў. Памер датацыі на дзіцячыя пуцёўкі ў гэтым годзе ў сярэднім павялічаны на 9 працэнтаў.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».