У гэтыя пераможныя майскія дні ветэранаў наведваюць і народныя абраннікі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Хішчанка разам з прадстаўніком мінскай кампаніі «НВП Белсофт» Аленай Маскалік прывезлі падарункі для Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. А Анатоль Хішчанка асабіста паклапаціўся купіць тутэйшым жыхарам павелічальныя лупы. На апошняй сустрэчы нехта з іх агучыў гэтую просьбу.
— Мы вельмі рады чымсьці быць карысныя гэтым людзям, — кажа Анатоль Хішчанка. — Для нас ужо стала традыцыяй прыязджаць сюды. Апошні раз сустракаліся на Новы год. Ну а Дзень Перамогі наогул вялікае свята. Тым больш, што тут жывуць людзі, якія набліжалі гэты дзень. Мы перад імі схіляем галовы і дзякуем за ўсё.
З 230 чалавек, якія сёння жывуць у Доме ветэранаў, 31 удзельнік вайны і 7 былых вязняў. Тут таксама знайшлі прытулак сем'і загінулых, інваліды Савецкай Арміі і іншыя грамадзяне з сацыяльна неабароненых катэгорый. Дырэктар установы Наталля Банькоўская запэўнівае, што любыя знакі ўвагі вельмі важныя для гэтых людзей. І прыемна, што ёсць людзі і дабрачынныя арганізацыі, якія, некаторыя нават інкогніта, не забываюць дарыць ім радасць.
Ветэраны ў сваю чаргу аддзячылі прыехаўшым да іх дабрадзеям шчырай песняй. Тут ёсць свой хор, які добра падымае настрой на падобных мерапрыемствах.
Нэлі ЗІГУЛЯ
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.