Вы тут

У сталіцы пройдзе міжнародны фестываль рэтра і класічных аўто


13 мая ў 11.00 на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю рэтра і класічных аўтамабіляў “Рэтра-Мінск — 2017”, арганізатарамі якога выступаюць грамадскія аб'яднанні "АўтоАмерыка» і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


Фота: autodriving.net

У гэтым годзе Міжнародны фестываль “Рэтра-Мінск—2017” прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які з 1998 года адзначаецца ў другую майскую нядзелю. Арганізатары мерапрыемства лічаць, што старт міжнароднага фестывалю напярэдадні гэтага свята ў такім знакавым месцы, як плошча Дзяржаўнага сцяга, якое сімвалізуе свабоду і незалежнасць маладой беларускай дзяржавы, несумненна стане яшчэ адным яркім пацвярджэннем адкрытасці і гасціннасці беларускага грамадства, падтрымкі рознапланавых маладзёжных ініцыятываў, павагі да сімвалаў нашай дзяржавы.

Фестываль збярэ ў беларускай сталіцы ўладальнікаў рарытэтных аўтамабіляў з дзевяці краін: Беларусі, Іспаніі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Фінляндыі і Эстоніі.

Сярод падаўшых да ўдзелу заявак ёсць такія ўнікальныя мадэлі, як Buick Eight Special 1940 г.в.; Citroen DS 23, выпушчаны ў 1972 году; Chevrolet Monte Carlo 1971 г.в.; Volvo P1800 “custon”; Oldsmobile Cutlass Supreme Buick Special двухдверный седан делюкс 1951 г.в.; Chrysler Newport County Sheriff 1975 г.; дзеючая поўнамаштабная копія страчанага гістарычнага ўзору знакамітага аўтамабіля Віліс і многія іншыя.

Усяго гледачам прадставяць больш за 150 цікавых экіпажаў розных гадоў, якія папярэдне прайшлі адбор на ўдзел у злёце.

Плануецца, што калона ўнікальных аўтамабіляў прыбудзе да месца старту правядзення мерапрыемства да 10.30. Тут жа разгорнуцца інтэрактыўныя пляцоўкі і экспазіцыя рэтра аўтамабіляў.

У 12 гадзін аўтакалона накіруюцца да плошчы Перамогі, дзе, зрабіўшы круг пашаны вакол плошчы, удзельнікі фестывалю гукавымі сігналамі аўтамабіляў ушануюць памяць пакалення герояў, якія заваявалі Вялікую Перамогу і мірнае жыццё для ўсіх нас.

Затым удзельнікі накіруюцца на Кастрычніцкую плошчу сталіцы і да 15.00 каля Палаца Рэспублікі пройдзе прэзентацыя рэтра і класічных аўтамабіляў, дзе кожны зможа сфатаграфавацца з упадабанымі аўтамабілямі, пагутарыць з уладальнікамі ўнікальных мадэляў, а быць можа, адкрыць для сябе новае захапленне або наблізіць сваю мару.

Злёт аўтааматараў стаў ужо папулярнай і любімай падзеяй для многіх мінчан і гасцей сталіцы, бо аўто, якія ўвайшлі ў гісторыю і якія сталі сапраўднай класікай, з кожным годам набываюць усё большую каштоўнасць і эксклюзіўнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.