Вы тут

Топ кур'ёзных навін замежжа


Жыхарка Калумбіі праглынула 90 стадоларавых купюр, каб не дзяліцца імі з былым грамадзянскім мужам, паведаміла пракуратура дэпартамента Сантандэр, перадае РІА Навіны.

28-гадовая дзяўчына з'ела дзевяць тысяч долараў, нажытых падчас сумеснага жыцця. У выніку ёй спатрэбілася дапамога ўрачоў, якія і дасталі незвычайны «абед». Тым не менш, жанчына панаракала, што ў прыдатным стане засталіся ўсяго 5,7 тысячы, а прыкладна трэць грошай паспела «сапсавацца». У пракуратуры паведамілі, што не маюць да яе прэтэнзій, паколькі грошы былі атрыманы законным шляхам ад продажу шэрагу актываў былой пары.


Уладальнікі свойскіх жывёл у амерыканскім горадзе Шэнандоа-Вэлі, штат Вірджынія, занепакоеныя дзеяннямі зламысніка, які... голіць катоў, паведамляе Assocіated Press.

Са снежня невядомы лавіў сем катоў, галіў ім лапы або жывот, пасля чаго адпускаў. Капітан паліцыі Келі Уокер сцвярджае, што ў астатнім жывёлы не пацярпелі, хоць некаторыя з іх пасля вяртання мелі «ўсхваляваны выгляд». Паводле яго слоў, усе гадаванцы, якія сталі ахвярамі зламысніка, былі дагледжанымі і насілі нашыйнікі. Ён растлумачыў, што даведаўся аб праблеме толькі на гэтым тыдні, калі да яго звярнуўся мясцовы жыхар, які хоча расклеіць аб'явы з просьбай паведамляць паліцыі інфармацыю пра шкодніка. Уокер не змог назваць злачынства, у якім можна абвінаваціць чалавека, які пагаліў катоў без дазволу, але заявіў, што ўладальнікі жывёл хацелі б, каб гэта спынілася.


Аўстраліец падаў у суд на Amerіcan Aіrlіnes з-за таго, што яму давялося на працягу 14-гадзіннага рэйса сядзець паміж двума тоўстымі спадарожнікамі. Майкл Энтані Тэйлар патрабуе ад амерыканскай авіякампаніі больш за 100 тысяч долараў кампенсацыі, піша The Daіly Telegraph.

Падчас пералёту з Сіднэя ў Лос-Анджэлес 67-гадовы мужчына быў вымушаны сядзець у нязручным становішчы і, нават, часам стаяць, таму што два яго суседы з абодвух бакоў не змяшчаліся ў крэслах і перашкаджалі Тэйлару. Сцюардэсы адмовіліся перасадзіць вандроўца на іншае месца. У выніку ў Тэйлара абвастрыўся скаліёз, ён атрымаў траўмы спіны і шыі. Юрыст Томас Джэнсан растлумачыў, што, калі мужчына выйграе справу, услед за яго іскам можа рушыць мноства аналагічных зваротаў у суд. Абаронца лічыць, што авіякампаніям могуць прад'явіць прэтэнзіі з нагоды дызайну крэслаў у самалётах і таго, як яны рассаджваюць пасажыраў у салонах.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Грошы з'ем, але не аддам!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.