Вы тут

У Віцебску адкрыліся эканамічны і экалагічны форумы


У Віцебску адкрыліся VІ Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» і ХІV Рэспубліканскі экалагічны форум.


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута азнаёміўся з прадстаўленымі на спецыялізаванай выставе тэхналогіямі выкарыстання другасных рэсурсаў і ўзнаўляльных крыніц энергіі.

Эканамічны форум стаў цэнтральнай інвестыцыйнай пляцоўкай для сустрэч і абмену вопытам прадстаўнікоў бізнесу розных краін, вядучых экспертаў у сферы паляпшэння інвестыцыйнага і дзелавога клімату.

Падчас наведвання спецыялізаванай выставы госці мерапрыемства і жыхары Віцебска змаглі пазнаёміцца з дасягненнямі навукі і тэхнікі, тэхналагічным патэнцыялам Віцебскай вобласці ў сферы будаўніцтва, энергетыкі, энерга- і рэсурсазберажэння, а таксама новымі «зялёнымі» тэхналогіямі, якія сёння выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах Беларусі.

Па словах старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Шарстнёва, Віцебшчына мае значны інвестыцыйны патэнцыял. Толькі сёлета ў рэгіёне рэалізуецца больш за 180 інвестыцыйных дагавораў, заключаных бізнесменамі з розных краін свету з аблвыканкамам на суму каля 1,2 млрд долараў.

У мерапрыемствах форумаў таксама прымалі ўдзел дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Турцыі, Кітая і інш.

— Аб'яднанне экалагічнага і эканамічнага форумаў мне падаецца вельмі важным і сімвалічным, бо развіццё эканомікі цяпер магчыма на аснове экалагічных падыходаў да дзейнасці прадпрыемстваў, да аховы навакольнага асяроддзя, — адзначыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута. — Гэта таксама неабходна для стварэння спрыяльных умоў для жыцця нашых грамадзян і павелічэння іх дабрабыту.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Інвестыцыі ў будучыню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».