Вы тут

Больш за 82% расіян адабраюць дзейнасць Пуціна


Работу Дзмітрыя Мядзведзева станоўча ацэньвае 52,8% жыхароў краіны. Пра гэта сведчаць даныя апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі.


Паводле звестак сацыёлагаў, рэйтынг адабрэння дзейнасці прэзідэнта ў канцы красавіка складаў 81,6%. Апытанне, праведзенае ў першы тыдзень мая, паказала, што работу кіраўніка Расійскай Федэрацыі станоўча ацэньваюць ужо 82,1% расіян. Павысіўся і рэйтынг адабрэння дзейнасці Мядзведзева: з 52,1% у канцы красавіка да 52,8%. Узровень адабрэння дзейнасці кабінета міністраў пры гэтым нязначна знізіўся: калі ў канцы красавіка ён складаў 56%, то сярэдняе значэнне за перыяд з 30 красавіка па 7 мая склала 55,8%.

У рэйтынгу даверу палітыкам з вялікім адрывам ад астатніх па-ранейшаму лідзіруе Уладзімір Пуцін: за першы тыдзень мая паказчык вырас з 48,7% да 49,2%. Менавіта яго большасць рэспандэнтаў называюць, адказваючы на пытанне, каму б яны даверылі вырашэнне важных дзяржаўных пытанняў. У першую тройку рэйтынгу даверу таксама ўвайшоў міністр абароны Сяргей Шайгу (15,6%), які на 0,1% абагнаў прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева (15,5%). Лідарам «антырэйтынга» даверу застаецца Уладзімір Жырыноўскі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.