Вы тут

З пад'езда па вуліцы Валгаградскай скралі дзіцячую каляску


У Першамайскі РУУС сталіцы паступіла заява пра тое, што з пад'езда жылога дома па вуліцы Валгаградскай была скрадзена дзіцячая каляска. Высветлілася, што гэта справа рук двух непрацуючых, раней судзімых мінчан 1977 і 1988 гадоў нараджэння.


Як паведамілі ў РУУС, быўшы нападпітку, мужчыны ўбачылі на лесвічнай пляцоўцы дзіцячую каляску, якую і вырашылі скрасці, каб атрыманыя потым грошы патраціць на выпіўку. Цікава, што скрадзеную маёмасць зламыснікі збіраліся прадаць цешчы аднаго з іх. Аднак, ажыццявіць задуманае не атрымалася — жанчыны не было дома. Каляску зладзюжкі пакінулі ў пад'ездзе, вырашыўшы вярнуцца па яе ранкам. А там іх ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Раней мужчыны былі неаднаразова судзімыя за крадзяжы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзіцячую каляску — на выпіўку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».