Вы тут

Прэзідэнт зрабіў шэраг новых назначэнняў


Кіраўнік дзяржавы назначыў:

  • Шулейку Юрыя Вітольдавіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці;
  • Астрэйку Аляксандра Вячаслававіча — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама;
  • Кубракова Івана Уладзіміравіча — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама;
  • Міронава Максіма Аляксандравіча — начальнікам дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • Эйсманта Івана Міхайлавіча — намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

  • Пянькоўскага Леаніда Канстанцінавіча — старшынёй Аршанскага райвыканкама;
  • Чэпіка Сяргея Васільевіча — старшынёй Пастаўскага райвыканкама;
  • Быкава Уладзіміра Уладзіміравіча — старшынёй Расонскага райвыканкама;
  • Аўдошкі Уладзіміра Генадзевіча — старшынёй Ушацкага райвыканкама;
  • Пляшко Леаніда Уладзіміравіча — старшынёй Чашніцкага райвыканкама;
  • Ламакі Дзмітрыя Міхайлавіча — старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама;
  • Бандарэнкі Анатоля Уладзіміравіча — старшынёй Хойніцкага райвыканкама;
  • Студнева Аляксандра Віктаравіча — старшынёй Бабруйскага гарвыканкама;
  • Рэпкіна Сяргея Барысавіча — рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры»;
  • Вежнаўца Івана Валер'евіча — намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;
  • Паўлючэнка Наталлі Віктараўны — кіраўніком Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  • Сізіна Сяргея Фёдаравіча — намеснікам начальніка Беларускай чыгункі;
  • Бусько Віталя Леанідавіча — дырэктарам арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
  • Няверава Аляксея Мікалаевіча — членам Гомельскага аблвыканкама;
  • Гурыновіча Уладзіміра Аляксандравіча — кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама;
  • Шышканава Максіма Міхайлавіча — членам Мінскага аблвыканкама.

Назначаючы новае кіраўніцтва ў некаторыя мясцовыя органы краіны, Прэзідэнт асаблівую ўвагу ўдзяліў пасяўной кампаніі, якая сёлета з-за незвычайных умоў надвор'я зацягнулася.

Пра надзённае

— Якая сітуацыя зараз у сувязі з умовамі надвор'я ў Віцебскай вобласці, — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы, — дапусцім, у Паставах?

Аляксандр Лукашэнка таксама турбаваўся, якую шкоду нанеслі снегапады пасевам:

— Мяне хвалюе, каб умовы надвор'я не нанеслі шкоды. Я ўсё-такі больш схільны да таго, што ў прыродзе ўсё ўраўнаважана: сёння заліло, заўтра засушыць. Безумоўна, трэба аператыўна пасеяць, але не ва ўрон якасці. Гэта датычыцца перш за ўсё Віцебскага рэгіёна — у Хойніках, відаць, ужо амаль усё пасеяна. Трэба аператыўна скончыць гэты сеў, але галоўнае, не трэба мучыць людзей і самім мучыцца.

Так, па словах кіраўніка дзяржавы, трэба правільна выкарыстоўваць сельскагаспадарчы патэнцыял кожнага рэгіёна, у прыватнасці, гэта датычыцца Віцебскай вобласці.

— Нам трэба мяняць севаабарот. Калі ў нас ёсць раёны ў Віцебскай вобласці, дзе можна ў вялікіх аб'ёмах апрацоўваць збожжавыя культуры, то там трэба апрацоўваць збожжавыя. Таму што ў вобласці ўсё роўна павінны быць збожжавыя. У астатніх раёнах у кожнай гаспадарцы выбіраць толькі асобныя палі для таго, каб вырабіць камбікормы для буйной рагатай жывёлы. Усё астатняе трэба аддаваць пад травы і вырабляць малако. Вы спецыялісты, глядзіце самі. Не чакайце, што нехта да вас прыедзе і падкажа. Проста трэба пераходзіць на гэтыя тэхналогіі для таго, каб вырабляць больш кармоў, падкрэсліў Прэзідэнт.

Яшчэ адно даручэнне датычыцца ўкаранення сучасных тэхналогій для захоўвання кармоў — асабліва сенажу і сіласу.

Тры «кіты» сацыялкі

Нагадаў Аляксандр Лукашэнка і пра вырашэнне традыцыйных пытанняў:

— Асноўныя пытанні, пра якія мы ўвесь час гаворым, — гэта пытанні сацыяльныя, якія, як ні дзіўна, пацягнуць за сабой эканоміку: цэны, зарплата, занятасць. Вырашаючы гэтыя пытанні, мы нікуды не дзенемся ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў, ад стварэння новых працоўных месцаў — нам прыйдзецца іх ствараць. Ну і, адпаведна, заработная плата. Калі мы сёлета не вырашым праблему з узроўнем заработнай платы, нам будзе немагчыма працаваць у будучыні. Нас людзі ўвогуле не зразумеюць.

Каб дабіцца больш высокай зарплаты, Прэзідэнт параіў мясцовым уладам «ушчыльняцца, скарачацца, эканоміць».

Даць другое дыханне

Падчас размовы з назначэнцамі Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу ўдзяліў Бабруйску (там назначаны новы старшыня гарвыканкама) і Оршы (там — новы кіраўнік райвыканкама). Прэзідэнт ужо раней агучваў даручэнні па развіцці Аршаншчыны, ён збіраецца наведаць гэты рэгіён, калі там будзе выпрацаваны план мадэрнізацыі.

— Гэтыя рэгіёны — чарговая, можна сказаць, эпапея, якую мы пачынаем. І мы павінны вельмі хутка вырашыць гэтыя праблемы. Бо Мінск — быццам жыць можна, парадак навялі, людзі працуюць, патроху паднімаецца вытворчасць... Абласныя цэнтры — зразумела. А што далей?.. Раённыя цэнтры больш-менш у парадак прывялі, а вось гэтыя буйныя гарады і рэгіёны вакол іх — тут у нас ёсць праблемы. У Оршы вялікая праблема па беспрацоўі. Зразумела, што там і турма, і людзі вызваляюцца, не ўсе з'язджаюць... Іх абавязкова трэба задзейнічаць. Інакш мы атрымаем рэцыдывы — пасля вызвалення з месцаў зняволення.

У Бабруйску, па словах Прэзідэнта, сітуацыя трошкі лепшая, тым не менш і там неабходна навесці парадак:

— Размовы скончылі, ніхто нікога слухаць не будзе, і спасылак на тое, што нечага там не хапіла, быць не павінна. Вы сёння выходзіце і ад імя Прэзідэнта здзяйсняеце тую палітыку, пра якую я так шмат кажу і многія людзі кажуць. Вы ведаеце, што там трэба рабіць.

Ідэалогія — праз спорт

Агучыў Аляксандр Лукашэнка свае патрабаванні і наконт ідэалогіі.

— У нас усе чамусьці лічаць, што ідэалогія — гэта прыйшоў, лекцыю прачытаў... Нават не думаюць, які эфект ад гэтага. Самая вялікая ідэалогія — гэта там, дзе паднімаецца дух людзей. Дух народа. Я зараз маю на ўвазе не звычайныя масавыя мерапрыемствы, а спартыўныя.

Так, у многіх гарадах пабудаваны культурна-спартыўныя комплексы, лядовыя палацы — у тым ліку і ў Оршы, Бабруйску. Але спартыўных камандаў, на жаль, няма.

— У нас вызваліся добрыя рабяты, яны гатовы паехаць працаваць трэнерамі. Трэба гэтых рабят запрашаць, трэба іх забяспечыць жыллём і ствараць каманду. Там, дзе ёсць каткі, трэба ствараць школу і каманду: асноўная каманда, дублюючы склад... Гэтыя аб'екты не павінны пуставаць. Няхай дзесяцікласнікі, адзінаццацікласнікі будуць занятыя на гэтых мерапрыемствах — гэта ж адпаведны дух, гэта аб'ядноўвае людзей. Менш будуць хадзіць на плошчы. Вы паглядзіце, што ў Расіі робіцца! Дзесяцікласнікі, дзінаццацікласнікі, студэнты вывалілі на вуліцы.

З дзецьмі, падлеткамі, на думку кіраўніка дзяржавы, трэба ў гэтым плане працаваць — і не толькі размаўляць, але і далучаць іх да ўдзелу ў розных спартыўных мерапрыемствах.

Што датычыцца тэмы адукацыі, то Аляксандр Лукашэнка заявіў: трэба мяняць графік работы школ.

— Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба, — упэўнены ён. — Няхай бацькі думаюць...

Так, многія школьнікі з-за таго, што ў школу трэба падняцца вельмі рана, дрэнна засвойваюць матэрыял на першых уроках. Ды і фізічна прачнуцца ў шэсць раніцы для большасці складана.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кадры — новыя, патрабаванні — тыя ж

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.