Вы тут

НАТА цалкам залежыць ад ЗША


Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё адзначыў, што паўночнаатлантычны альянс не з'яўляецца еўрапейскай арганізацыяй.


Такую думку ён выказаў у апублікаваным інтэрв'ю нямецкай газеце Frаnkfurtеr Аllgеmеіnе Zеіtung.

«Не хачу сказаць што-небудзь супраць НАТА, але нават калі амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп змякчыў сваю крытыку ў адносінах да яе, атлантычны альянс не з'яўляецца еўрапейскай арганізацыяй. НАТА цалкам залежыць ад Амерыкі», — падкрэсліў Нійнісцё.

Прэзідэнт Фінляндыі выказаў меркаванне, што ЕС павінен гарантаваць бяспеку грамадзян, якія ў яго ўваходзяць. «Уласна кажучы бяспека вышэй росквіту, — сказаў ён. — На працягу многіх гадоў мы лічылі, што не павінны пра гэта турбавацца, але цяпер сітуацыя змянілася. Я думаю, што калі б Брусель змог паабяцаць грамадзянам гарантыі бяспекі, гэта было б нашмат папулярней».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».