Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга


Сімвалы яднання

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя сімвалы аб'ядноўваюць грамадзян нашай суверэннай краіны, натхняюць іх на вялікія здзяйсненні, беззапаветнае служэнне Айчыне.

Кожны з нас павінен разумець: вернасць Радзіме пачынаецца з павагі да нацыянальнай сімволікі і гераічнай гісторыі.

Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, якая адстойвае ідэі міру і сацыяльнай справядлівасці. Яна паспяхова развіваецца, расце яе міжнародны аўтарытэт. У гэтым велізарная заслуга нашага працавітага і мужнага народа, які ўпэўнена стварае сваю будучыню.

Ад усёй душы жадаю вам святочнага настрою, дабрабыту, поспехаў у працы дзеля працвітання роднай зямлі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.